Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. СІЎЧЫК: НЯ ВАЖНА, ЯК ЛЮДЗІ ГАЛАСУЮЦЬ. ВАЖНА, ХТО ПАДЛІЧВАЕ ГАЛАСЫ


ул. інф.

Каардынатар Міжпартыйнага цэнтру Вячаслаў Сіўчык

(Сіўчык: ) “Сёньня ад 8-й раніцы адбываліся паседжаньні выканкамаў, дзе былі зацьверджаныя сьпісы, падрыхтаваныя адміністрацыяй прэзыдэнта. Адкінута было больш як 600 прапановаў, падрыхтаваных палітычнымі партыямі, якія не зацікаўленыя ў масавых фальсыфікацыях пад час прэзыдэнцкіх выбараў. Паводле маёй інфармацыі, паседжаньні выканкамаў адбыліся паўсюдна. Ніхто з тых, хто ня быў у камісіях пад час “фарсу” – выбараў “палаты прадстаўнікоў”, у камісіі ня трапілі.

Па законе застаецца яшчэ некалькі дзён, калі могуць яны ўключыць яшчэ некалькі чалавек там, дзе не сфармаваная камісія з 13-ці чалавек, але ж для гэтага трэба, каб і дэмакратычны Захад, і беларускае грамадзтва зразумелі тую небясьпеку, якую нясе такое фармаваньне тэрытарыяльных камісіяў.

На вялікі жаль, нашае грамадзтва сёньня засяроджанае на іншых аспэктах кампаніі і забыліся на вельмі простую формулу, што ня важна, як людзі галасуюць, а важна, хто лічыць.

Сёньня сытуацыя склалася так, што ўжо гатовая сыстэма для масавай фальсыфікацыі на прэзыдэнцкіх выбарах”.
XS
SM
MD
LG