Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ЗАКЛІКАЕ БЕЛАРУСЬ ПРАВЕСЬЦІ СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ


ул. інф.


У паведамленьні для прэсы, у прыватнасьці, гаворыцца, што “выбары даюць магчымасьць Рэспубліцы Беларусь палепшыць адносіны з Эўрапейскім Зьвязам і міжнароднай супольнасьцю. У гэтай сувязі ЭЗ заклікае ўлады прыняць неабходныя захады для правядзеньня справядлівай перадвыбарчай кампаніі і выбараў.

ЭЗ таксама заклікае ўрад Беларусі прытрымлівацца сваіх забавязаньняў, прынятых у рамках Капэнгагенскага дакумэнту АБСЭ і ўстрымаца ад умяшаньня ў дзейнасьць палітычнай апазцыі і незалежных рухаў. “Датрыманьне прынцыпу свабоды сходаў ёсьць у сувязі з гэтым цэнтральным момантам. ЭЗ нагадвае кіраўніцтву Беларусі аб неабходнасьці аб’ектыўнага асьвятленьня кампаніяў усіх кандыдатаў у дзяржаўных мэдыях. Незалежныя газэты павінны працаваць у аднолькавых умовах зь дзяржаўнымі выданьнямі і не адчуваць дыскрымінацыі”.

ЭЗ нагадвае далей, што права грамадзянаў Беларусі удзельнічаць у назіраньні за выбарамі гарантуецца законам, і таму ўлады ня мусяць перашкаджаць стварэньню і падрыхтоўцы унутранай сеткі незалежных назіральнікаў.

“Надзвычай важная роля АБСЭ падчас выбарчага пэрыяду,” – гаворыцца далей у паведамленьні. Эўрапейскі Зьвяз цалкам падтрымлівае працу КНГ АБСЭ, якая дзейнічае ў рамках свайго мандату і будзе праводзіць шчыльныя кансультацыі з АБСЭ цягам выбарчага пэрыяду. ЭЗ чакае ад беларускіх уладаў працягу дыялёгу з КНГ і канструктыўнага супрацоўніцтва з амабасдарам Вікам,” – гаворыцца ў паведамленьні для прэсы, распаўсюджаным сёньня ад імя Швэцыі, якая старшынюе ў ЭЗ.
XS
SM
MD
LG