Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАМПАНІЯ МАБІЛЬНАЙ СУВЯЗІ “VELCOM” АБВЕСЬЦІЛА, ШТО АДКРЫЛА ДОСТУП ДЛЯ ТЭЛЕФАНАВАНЬНЯЎ З НОВАЙ СЕТКІ ФІРМЫ “БЕЛСЕЛ”


Юры Сьвірко, Менск

“Трафік паміж апэратарамі сотавай сувязі адкрыты на аснове падпісанай 12 лютага 2003 году дамовы пра ўзаемадзеяньне”, — гаворыцца ў інфармацыі фірмы “Velcom”.

Такім чынам, канфлікт паміж апэратарамі мабільнай сувязі вычарпаны, і цяпер дазваніцца адзін аднаму могуць абанэнты ўсіх чатырох сетак сотавай сувязі, якія дзейнічаюць у Беларусі. Дзьве з гэтых сетак належаць “БелСелу”, астатнія — кампаніям “Velcom” і “МТС”.

Тарыфы на тэлефанаваньні зь сеткі “Velcom” на любую з трох іншых сетак аднолькавыя: у стандартным тарыфным пляне 340 рублёў за хвіліну ў працоўны час і 305 рублёў пасьля 9 гадзінаў вечара ды ў выходныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG