Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ГЭТА ЎДАР ПА ЭКАНАМІЧНЫМ БЕЛАРУСКІМ СУВЭРЭНІТЭЦЕ”


Гутарыў Юры Дракахруст

(Карэспандэнт: ) “Калі казаць пра эканоміка-палітычны аспэкт, на ваш погляд, у якой ступені гэтае ўвядзеньне ў безнаяўнае абарачэньне расейскіх грошай абмяжоўвае эканамічны сувэрэнітэт Беларусі? У якой ступені рашэньні беларускага ўраду будуць у выніку гэтэга абмежаваныя?”

(Раманчук: ) “Гэта пачатак сур’ёзных абмежаваньняў. Безумоўна, гэта ўдар па эканамічным беларускім сувэрэнітэце ў тым кантэксьце, што Нацыянальны банк ня зможа выконваць абавязкі і тыя функцыі, якія выконваў у дачыненьні да Міністэрства фінансаў і ўраду. Ён ня зможа фінансаваць будаўніцтва, ён ня зможа фінансаваць іншыя праграмы, ён ня зможа даваць Міністэрству фінансаў крэдыты пад 6% гадавых, пра гэта ўсё можна будзе забыць”.

(Карэспандэнт: ) “А чаму?”

(Раманчук: ) “Таму што безумоўным наступствам такой палітыкі будзе тое, што людзі будуць адмаўляцца ад беларускіх рублёў. Ёсьць такі знаны эканамічны закон Грэшэма. Тыя грошы, якія пераацэненыя ўрадам, будуць выцесьненыя з рынку тымі грашыма, якія недаацэнены. І беларускі рубель будзе аўтаматычна трапляць на біржу, і гэта ўсё будзе канвэртавацца ў расейскія рублі, альбо ў эўра, і мы будзем проста бачыць сытуацыю, калі простыя людзі, якія атрымліваюць заробкі і пэнсіі ў рублях, яны, як гэта было на пачатку 90-х, будуць адчуваць велізарную інфляцыю”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG