Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫЯ ГАСПАДАРЫ “СЛАЎНАФТЫ” АБЯЦАЮЦЬ НЯ ЎМЕШВАЦЦА Ў СПРАВЫ МАЗЫРСКАГА НАФТАВАГА ЗАВОДУ


Міхал Стэльмак, Менск

Паводле словаў сакратара расейскай нафтавай кампаніі “Сыбнафта” Аляксея Фірсава, да пераможцаў сёньняшняга аўкцыёну ў Маскве – “Сыбнафты” і Цюменскай нафтавай кампаніі – правы ўласьнікаў на набыты пакет на 74,95% акцыяў “Слаўнафты” перайдуць толькі ў наступным годзе.

Як зазначыў прэсавы сакратар “Сыбнафты”, новых гаспадароў “Слаўнафты” задавальняюць цяперашнія кіраўнікі гэтай кампаніі. У гэтай сувязі спадар Фірсаў ня бачыць нагоды для надзвычайных зьменаў у лёсе Мазырскага НПЗ, каля 42% акцыяў якога належаць “Слаўнафце”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG