Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРЭМ’ЕР-МІНІСТАР БЕЛАРУСІ НЯ БАЧЫЦЬ АЛЬТЭРНАТЫВЫ РАСЕЙСКІМ ЭНЭРГАНОСЬБІТАМ


Казімір Яноўскі, Гомель

Задачу падвысіць ўзровень нафтаздабычы на 150 тысяч тонаў і давесьці яе да 2 мільёнаў паставіў перад нафтавікамі кіраўнік дзяржавы. Аднак гэта аказалася зусім няпроста. Нафтаздабыча патрабуе вялікіх укладаньняў, і вынік можа быць адмоўны. Распавядае прэм’ер Генадзь Навіцкі:

(Навіцкі: ) “Атрымліваецца так. Калі цягам пяці гадоў укласьці капітальных укладаньняў у нафтаздабычу на 850 мільёнаў даляраў і падвысіць за кошт гэтага здабычу нафты з 1 мільёну 850 тысяч тонаў да 2 мільёнаў, усяго на 150 тысяч тонаў за год болей, то ў выніку страты, якія мы пацерпім за пяць гадоў, паводле зьвестак “Беларуснафты”, складуць прыкладна 400 мільёнаў даляраў. Такая вось парадаксальная рэч”.

Паводле словаў прэм’ер-міністра, калі разьлікі пацьвердзяць іншыя службы, то давядзецца шукаць нейкіх новых падыходаў забесьпячэньня краіны нафтаю. Аднак урад пакуль не распрацоўвае альтэрнатыўных расейскаму варыянтаў прыцягненьня ў краіну энэрганосьбітаў — нафты і газу.

(Навіцкі: ) “Ну як вы сабе можаце ўявіць, што зь Сярэдняй Азіі газ можна атрымаць па трубе ў Рэспубліку Беларусь, абмінуўшы Расею? Як гэта зрабіць, раскажыце! Калі б падказалі, было б добра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG