Лінкі ўнівэрсальнага доступу

РАСЕЙСКАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА "АГАТ-1" З АРХАНГЕЛЬСКУ АБВІНАВАЧВАЕ МАЗ У ВЫПУСКУ НЯДОБРАЯКАСНАЙ ТЭХНІКІ


Міхал Стэльмак, Менск

(Галабародаў: ) "Машыны ня адхадзілі і году — усе рамы ў трэшчынах. Мы папрасілі спэцыялістаў архангельскага тэхнічнага ўнівэрсытэту правесьці экспэртызу. Яны зрабілі аналіз сталі і выявілі, што сталь рамаў набытых намі МАЗаў не адпавядае марцы сталі, зь якой вырабляліся ранейшыя МАЗы.

Таму мы зьвярнуліся з прэтэнзіяй да МАЗу, што сталь ня тая, каб менскі завод зрабіў захады для ўрэгуляваньня канфлікту. Да нас прыехалі прадстаўнікі заводу і сказалі, што мы нібыта возім празьмерна вялікія грузы і што па вашых дарогах езьдзіць нельга і нават напісалі гэта ў акце".

Паводле словаў спадара Галабародава, зь менскага боку акт у Архангельску падпісаў намесьнік начальніка гарантыйнага абслугоўваньня МАЗу Георгі Яноўскі. Спадар Яноўскі не адмаўляў, што ня згодны з пазыцыяй расейцаў:

(Яноўскі: ) "Віны заводу-вытворцы ў гэтым няма. Тэхніка эксплюатавалася з шэрагам парушэньняў. Мы напісалі гэта ў акце. МАЗ мусіць выкарыстоўвацца ў адпаведнасьці з правіламі эксплюатацыі. Для дадзенага цягачу дапушчальная вага перавозкі грузаў — 28 тонаў. Аднак у Архангельску яны эксплюатаваліся ў іншым рэжыме. Высьветлена, што перавышэньне грузу складала да 8 тонаў".

Цяпер бакі праводзяць дадатковую экспэртызу. Прычым паміж удзельнікамі канфлікту мае месца ўзаемны недавер. Адначасова ў Менску і Архангельску праводзіцца дасьледаваньне сталі, зь якой зробленыя менскія аўтамабілі. МАЗ асабліва спадзяецца на перамогу ў канфлікце і захаваньне добрай рэпутацыі.

Рэч у тым, што гэтае прадпрыемства па выніках 2001 году афіцыйна лічыцца найлепшым беларускім экспартэрам. Па-другое, літаральна месяц таму прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін узнагародзіў генэральнага дырэктара МАЗу Валянціна Гурыновіча расейскім Ордэнам Дружбы народаў за разьвіцьцё беларуска-расейскага супрацоўніцтва ў аўтамабілебудаваньні.

Аднак, як паведаміў мне дырэктар "Агату-1" Аляксандар Галабародаў, расейскае прадпрыемства таксама ня мае намеру саступаць. За кожны зь пяці аўтамабіляў расейцы заплацілі МАЗу па паўмільёну расейскіх рублёў (каля 17 тысяч даляраў) і, паводле Галабародава, выкідаць грошы на вецер яны ня зьбіраюцца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG