Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 ЛІПЕНЯ ЎРАД БЕЛАРУСІ БУДЗЕ ТРЫМАЦЬ СПРАВАЗДАЧУ ПЕРАД КІРАЎНІКОМ ДЗЯРЖАВЫ ПА ВЫНІКАХ ПАЎГОДЗЬДЗЯ


Юры Дракахруст, Прага

У параўнаньні зь першай паловаю мінулага году на 5% вырас валавы ўнутраны прадукт, прыкладна на столькі ж – вытворчасьць сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічыліся рэальныя грашовыя даходы насельніцтва.

У той жа час, паводле шэрагу паказьнікаў паляпшэньня сытуацыі не назіраецца. Колькасьць стратных, нерэнтабэльных прадпрыемстваў дасягае амаль 40%, нягледзячы на высілкі ўраду і Нацыянальнага банку, імпарт спажывецкіх тавараў павялічыўся на 100 мільёнаў даляраў, нацыянальная вытворчасьць прайграе ў канкурэнцыі з замежнікамі.

Адзін з самых драматычных правалаў эканамічнай палітыкі – працяг імклівага росту цэнаў. Паводле віцэ-прэм’ера, міністра эканомікі Кабякова пры заплянаваным штомесячным узроўні інфляцыі ў паўтара адсотка ён за паўгоду склаў больш за 3%. Паводле гэтага паказьніка Беларусь працягвае трымаць сумнае лідэрства нават сярод краінаў СНД.
XS
SM
MD
LG