Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПАТЭНЦЫЙНЫХ IНВЭСТАРАЎ БЕРАСЬЦЕЙСКАЙ СЭЗ УПЛЫВАЕ ПАЛIТЫЧНЫ ФАКТАР


Алег Супрунюк, Берасьце

Але гiсторыя, што здарылася зь першым рэзыдэнтам зоны — фiрмай "Вэстлайн", засьведчыла марнасьць такiх спадзяваньняў. Нямецкiя гаспадары гэтага прадпрыемства два гады чакалi прыняцьця адпаведных заканадаўчых дакумэнтаў, якiя б гарантавалi бясьпеку замежнаму фiнансаваму капiталу. У вынiку фiрма "Вэстлайн" выйшла са складу рэзыдэнтаў СЭЗ i распачала свой бiзнэс у Маскоўскай вобласьцi Расеi.

На стаўленьне патэнцыйных iнвэстараў iстотна ўплывае i палiтычны фактар. У адмiнiстрацыi берасьцейскай СЭЗ пагаджаюцца, што колькасьць прапаноў ад рэзыдэнтаў рэзка зьменшылася пасьля правядзеньня на Беларусi так званага канстытуцыйнага рэфэрэндуму.

У вынiку за час iснаваньня свабоднай эканамiчнай зоны ў Берасьцi па-сапраўднаму пасьпяховымi адмыслоўцы лiчаць толькi некалькi асобных бiзнэс-праектаў — як, напрыклад, будаўнiцтва заводу перапрацоўкі рыбы фiрмай "Санта Брэмар" i вытворчасьць шакаляду "Iдэал".

Але пераважная большасьць рэзыдэнтаў ня лiчаць Беларусь месцам для эфэктыўнага ўкладаньня фiнансавых сродкаў. Пра гэта сьведчыць i выпадак з затрыманьнем на беларуска-польскай мяжы кiраўнiка аднаго з рэзыдэнтаў берасьцейскай СЭЗ. Як высьветлiлася, бiзнэсовец пасьпеў вывезьцi ў суседнюю краiну некалькi соцень тысяч даляраў, што былi атрыманыя ад дзейнасьцi ва ўмовах свабоднай эканамiчнай зоны.

З прычыны недахопу замежных iнвэстыцыяў i сродкаў, выдаткаваных зь бюджэту, адкладзеныя на няпэўны час i амбiцыйныя пляны разьвiцьця СЭЗ каля чыгуначнай i аўтамабiльнай магiстралi на шашы Берасьце — мяжа з Расеяй.
XS
SM
MD
LG