Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАРЫСАЎСКІЯ ГАНДЛЯРЫ ПЕРАМАГЛІ


Алесь Мікалайчанка, Барысаў




Адзін з кіраўнікоў Свабоднага прафсаюзу прадпрымальнікаў Ігар Крэпскі пачаў віншаваньнем сёньняшні, пяты ад пачатку страйку мітынг:

(Крэпскі: ) "Шаноўныя калегі прадпрымальнікі! Віншую вас зь перамогай — наш страйк пасьпяхова завяршыўся".

Прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі ўсіх рэчавых рынкаў Барысава падтрымалі прапанову Ігара Крэпскага спыніць забастоўку.

Чаго ж дамагліся страйкоўцы? Ігар Крэпскі зазначыў, што прадстаўнікі гарвыканкаму ўрэшце пайшлі на перамовы з прадстаўнікамі прадпрымальніцкага Саюзу, каб выпрацаваць мясцовае пагадненьне. Гэтае пагадненьне мусіць абумоўліваць нават тое, як часта будуць наведваць рэчавыя рынкі супрацоўнікі кантрольна-рэвізійных органаў. Прафсаюз настойвае, каб аднаго гандляра правялі толькі раз на паўгода.

Як паведаміў спадар Крэпскі, таксама замарожаны разгляд справаў у менскай рэгіянальнай мытні — адносна парушэньняў правілаў мытнага афармленьня тавараў вытворчасьці трэціх краінаў, якія былі купілі ў Расеі.

Ігар Крэпскі згадаў такі факт — гарвыканкам у студзені ня даў абласному бюджэту 30% усіх належных выплатаў. Ільвіная доля гэтай запазычанасьці ўзьнікла з прычыны страйку прадпрымальнікаў і нявыплаты іхных падаткаў у гарадзкую казну.

Валянцін Янкоўскі, дырэктар рэчавага рынку на Цэнтральным стадыёне прызнаўся, што з прычыны страйку ён і ягоны невялічкі штат засталіся бяз студзеньскага заробку. Таму спадар Янкоўскі пайшоў насустрач прадпрымальнікам у пытаньнях арэнды гандлёвых месцаў.

Прафсаюзьнікі кажуць, што посьпех страйку барысаўскіх камэрсантаў уражвае на тле страйку ў Салігорску, які пачаўся 1 лютага і спыніўся праз штрайкбрэхераў зь ліку страйкоўцаў.

Драматычныя дачыненьні зь мясцовымі ўладамі і ў камэрсантаў зь ліку ўладальнікаў шапікаў у Маладэчне — ім таксама назаляюць бясконцыя праверкі. Днямі гэтыя гандляры ўтварылі аргкамітэт дзеля арганізацыі свайго незалежнага прафсаюзу.



Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG