Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 28 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Могилевский вестник”, 1914 год:

“У панядзелак 28-га траўня ў садзе Дэмбавецкага (гарадзкі вал) адбыўся традыцыйны розыгрыш лятарэі-алегры, які штогоду ладзіцца праўленьнем таварыства дапамогі бедным Магілёўскай губэрні… Да 8-й гадзіны вечара ўсе квіткі лятарэі-алегры, якія прадаваліся ў чатырох месцах саду, былі ўжо прададзены дарэшты, а да 10-й гадзіны былі раздадзеныя ўсе выйгрышы, сярод якіх былі конь, карова, швейная машына і шмат срэбра. На гэтым гуляньні пад асобным навесам былі выстаўлены вытанчаныя сталярныя і абутковыя вырабы выхаванцаў прытулку для хлопчыкаў таварыства дапамогі бедным, тут жа ўсе прададзеныя”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“Недалёка ад сяла Шчорсы Любчанскага раёна Гродзенскай вобласці ўзвышаецца магутны многавяковы дуб, які ў гэтых мясцінах называюць “дубам Адама Міцкевіча”. Паводле народнага падання, Адам Міцкевіч, прыязджаючы ў Шчорсы, любіў сядзець пад гэтым дубам. На жаль, аб захаванні “дуба Адама Міцкевіча” цяпер ніхто не клапоціцца, вакол яго няма агарожы. Між разгалінаванняў дуба хтосьці нават раскладаў агонь… Паклапаціцца аб захаванні дуба павінны, у першую чаргу, Міністэрства культуры і Саюз совецкіх пісьменнікаў БССР”.

“Бабруйскае жыццё”, 1994 год:

“Нацыянальны банк РБ прыняў пастанову “Аб плацёжным сродку Рэспублікі Беларусь”. Нарэшце ўзаконена тое, што існавала, але афіцыйна не прызнавалася. Карацей кажучы, карысталіся сваімі зайчыкамі, а мелі на ўвазе быццам гэта расійскія рублі. Фактычна на Беларусі хадзіла свая валюта, але аб гэтым не прынята было гаварыць. Цяпер жа, у сувязі з пастановай, беларускія “зайчыкі” афіцыйна ўзаконьваюцца ў якасці адзінага плацёжнага сродку ў рэспубліцы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG