Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 21 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Звязда”, 1934 год:

“Калгасніца калгаса “Чырвоны барацьбіт”, Пацоўкаўскага сельсовета (Мсціслаўскі раён) Лісоўскай М.Х. прыслала ў бюро рацыяналізацыі машынадаследчай станцыі Наркамзема вынаходніцтва ільнатрапалкі. Вынайдзеная ільнатрапалка, па думцы т. Лісоўскай, значна з’эканоміць валакно і палепшыць якасць. Тав. Лісоўская таксама сканструявала мадэль ілнатрапалкі, якая выслана ў машынадаследчую станцыю НКЗ БССР. Прапанова т.Лісоўскай з’яўляецца першым вынаходніцтвам жанчыны-калгасніцы”.

“ЛіМ”, 1954 год:

“У адрозненне ад мінулых год летнія гастролі купалаўцаў будуць праведзены толькі ў БССР. Арганізуецца паказ калгаснікам лепшых спектакляў. Асенні сезон у Мінску пачнецца ў верасні спектаклем “Чайка”… Улічваючы грамадскую крытыку рэпертуару опернага тэатра, дырэкцыя і мастацкае кіраўніцтва прымаюць захады да стварэння новых беларускіх спектакляў. Устаноўлены творчыя сувязі з паэтам Максімам Танкам і кампазітарам Д.Лукасам, якім заказана опера па паэме “Нарач”. Новы балет па матывах паэмы Якуба Коласа “Сымон Музыка” збіраецца пісаць Я.Цікоцкі (аўтар лібрэта М.Клімковіч)”.

“Витебский курьер”, 1994 год:

“17 траўня адбылася прэзэнтацыя фірмы “БЕЛСЕЛ” — сумеснага прадпрыемства Міністэрства сувязі і інфарматыкі РБ і ангельскай фірмы “Cable & Wireless”. СП аказвае паслугі сотавай радыётэлефоннай сувязі на тэрыторыі Беларусі… Плата за падключэньне сотавага тэлефону — 1000 даляраў, кошт абсталяваньня — ад 880 да 1500 даляраў, абанэнтная плата — 100 даляраў за месяц плюс аплата тэлефонных размоваў. Першыя нумары мабільнай сувязі ў Віцебску належаць банкам, буйным заводам і прыватным асобам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG