Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 19 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“ЛіМ”, 1964 год:

“У ідэалагічным аддзеле ЦК КПСС адбылася нарада, якая разгледзела пытанне паляпшэння якасці мастацкіх паштовак. Паштоўкі з фатаграфіямі, у якіх адлюстроўваецца жыццё і праца савецкіх людзей, з яркімі святочнымі рысункамі і рэпрадукцыямі карцін, з відамі нашых гарадоў і прыроды не проста ўдзельнічаюць у паштовым абарачэнні, але адыгрываюць таксама вялікую выхаваўчую і пазнавальную ролю… Больш аднаго мільярда ў год — тыраж мастацкіх паштовак”.

“Вечерний Минск”, 1984 год:

“Усьлед за смаржамі і страчкамі зьявіліся на сваіх любімых палянах і ўзбочынах лясных дарог дажджавікі — тыя самыя, якія ў народзе часам называюць пыльнікамі, чортавымі табакеркамі. Маладыя дажджавікі — адзін з найбольш смачных грыбоў. Добрыя яны ня толькі ў смажаным, тушаным выглядзе: іх можна і сушыць… Утрыманьнем бялка яны пераўзыходзяць нават баравікі… Разламіце мясісты шарык, унутранай часткай прыкладзіце да раны, і ў вас ня толькі спыніцца кровацячэньне, але і значна сьціхне боль”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год:

“Праціўнікамі правядзеньня ў Магілёве міжнароднага фэстывалю “Магутны Божа” выступіла група лекараў гораду, якія лічаць, што падобныя масавыя песенныя ўслаўленьні Ўсявышняга спрыяюць распаўсюду інфэкцыйных і вэнэрычных захворваньняў сярод грэшных ягоных рабоў. Магчыма, у гэтым ёсьць пэўная лёгіка… Ніякія эканамічныя рэформы нашага двара ня выметуць і нас не перабудуюць. Магчыма, фэстываль абвострыць наш страх перад Богам, сорам за нашую мітусьлівую неахайнасьць”.
XS
SM
MD
LG