Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 13 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“Прэзыдыюм Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Вільні згодна з Рэгулямінам, гэтым абвяшчае абнаўленьне Беларускага Нацыянальнага Камітэту на 1934–1935 год. 1. Усе беларускія арганізацыі і інстытуцыі павінны да дня 20 траўня с.г. выдэлегаваць сваіх прадстаўнікоў у Нацыянальны Камітэт на 1934–1935 год: палітычныя па 3-х, а ўсе іншыя па 2-х… 2. Беларускія арганізацыі, якія не належаць да беларускага Нацыянальнага Камітэту, а жадалі-б прыняць учасьце ў агульна беларускай рэпрэзэнтацыі… павінны да дня 20-га траўня с.г. падаць заяву Прэзыдыюму Нацыянальнага Камітэту аб уступленьні ў Беларускі Нацыянальны Камітэт”.

“Чырвоная змена”, 1954 год:

“Расшырэнне плошчаў пасеваў ільну і канапель, павышэнне ўраджайнасці і таварнасці гэтых культур маюць велізарнае гаспадарчае значэнне і з’яўляюцца магутным рычагом уздыму эканомікі калгасаў, паляпшэння дабрабыту калгаснікаў. Партыя і ўрад прымаюць усе меры для таго, каб павялічыць вытворчасць ільну і канапель… Комсамольцы і моладзь! Будзьце застрэльшчыкамі павелічэння вытворчасці ільну і канапель!”

“Знамя юности”, 1984 год. Старшы трэнэр алімпійскай зборнай футболу Эдуард Малафееў:

“У тых умовах, якія ствараюцца на Алімпіядзе, савецкім спартоўцам выступаць немагчыма. Пасьля таго, як зрабілася вядома, што ў адной падгрупе з камандай ЗША будзе выступаць наша каманда, зграя антысаветчыкаў са славутай кааліцыі “Забараніць Саветы” ўзьняла вар’яцкую кампанію ў прэсе, патрабуючы “расправы з расейскімі футбалістамі”. У такіх умовах ня можа ісьці гаворкі аб сапраўднай спартовай барацьбе. Дыскрэдытуюцца алімпійскія ідэі, ствараецца пагроза жыцьцю, здароўю спартоўцаў. Гэтага дапусьціць нельга”.
XS
SM
MD
LG