Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 11 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Наша ніва”, 1914 год:

“У вёсцы Стасевічах, бабруйскага павету замужніе кабеты склікалі вялікую сходу замужніх кабет і пастанавілі рабіць стараньня каб пазакрываць ва ўсёй ваколіцы манаполькі і прыватные шынкарні (піўные, тракціры і інш.). Дзеля таго “што бязмернае пьянства руйнуе селянскую гаспадарку і шырыць буянства ды дзікасць звычаёў”. Гэтак напісалі ў сваёй пастанове Стасевічоўскіе кабеты і пастанову гэту падпісало 150 кабет”.

“Звязда”, 1934 год:

“ЦК ВКП(б) з жалем паведамляе аб смерці віднейшага прадстаўніка старой большэвіцкай гвардыі, непрымірымага рэвалюцыянера і барацьбіта, буйнейшага арганізатара і кіраўніка барацьбы з контррэвалюцыяй — старўыні Аб’яднанага Дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення СССР тав. Вячэслава Рудольфавіча Мянжынскага”.

“Свободные новости”, 1994 год. Анатоль Лябедзька сьцьвярджае:

“Сёньня трэба зыходзіць з рэальнасьці, што Аляксандар Лукашэнка — даволі папулярная фігура. Я не падзяляю думкі дэмакратаў, якія выступаюць супраць яго. Вакуўму вакол Лукашэнкі ніколі ня будзе, ён будзе запаўняцца. І ня дай Бог, калі яго запоўняць людзі з антыдзяржаўнымі поглядамі. Вось тады гэта будзе праблема нумар адзін. Трэба ісьці ў каманду Лукашэнкі і змагацца ня толькі разам зь ім, але і за яго”.
XS
SM
MD
LG