Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 10 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Крыніца”, 1924 год:

“Ужо восьмы год, як “Крыніца” нясець нашаму засмагшаму селяніну вадзіцу чыстай праўды. Ужо восьмы год, як вучыць яна нашага гаротнага селяніна і паказвае яму дарогу да лепшага жыцьця. Праз гэтых восем гадоў “Крыніца” змагалася з ворагамі Беларускага Народу. Паказвалася яна на сьвет Божы што два тыдні, або і што месяц, а часамі раз на два месяцы… Тагды цешыліся нашыя ворагі, што “Крыніца” ўжо памірае. Але не, дарэмная была іх уцеха… Дык Браты-Беларусы, да вас цяпер зьвяртаемся з просьбай: ПАДЬДЗЯРЖЫЦЕ НАС”.

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Рудакі, 8 мая. Агітбрыгада гарпрофсовета 5 мая прыбыла ў Рудакоўскі сельсовет. Брыгада накіравалася ў калгас “Дырыжабль”. У 10 гадзін вечара ўдзельнікі агітбрыгады правялі гутарку з калгаснікамі. Удзельнікі агітбрыгады выявілі ў 4 калгаснай брыгадзе дрэнную якасць сяўбы аўса… Радыст брыгады ўстанавіў і ўключыў радыё, агітфургон распаўсюджваў літаратуру, фатограф сфатаграфаваў лепшых ударнікаў і лодыраў для фотагазеты”.

“Советская Белоруссия”, 1964 год:

“Здаўна сьцьвярджае слоўнік: сморж — гэта нешта нягеглае, таннае. Вялейская газэта “Шлях перамогі” друкуе аб’яву, якая істотныя зьмяняе такое стаўленьне. Смаржы, якія першымі адкрылі грыбны каляндар гэтага сэзону, — каштоўны харчовы прадукт, што добра аплачваецца нарыхтоўчымі пунктамі спажыўкаапэрацыі. Згодна сярэдніх статыстычных падлікаў, сукупны ўраджай грыбоў у рэспубліцы сягае 500 тысяч цэнтнэраў. На жаль, адно малая частка яго трапляе ў кошыкі грыбнікоў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG