Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 7 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Красная смена”, 1924 год:

“Таварышы камсамольцы Беларусі! Гарачае прывітаньне вам ад камсамольцаў, вырваных з кіпцюроў польскай буржуазіі, якія прыбылі з польскіх турмаў у абмен на польскіх контрарэвалюцыянэраў, што сядзелі ў Савецкай турме. Прывітаньне вам ад тых дзесяці тысяч камсамольцаў, якія засталіся ў польскіх межах. Польская буржуазія імкнецца задушыць голас маладога рабочага. Але ж не, юныя рэвалюцыянэры ня трацяць веры ў будучыню. Яны імкнуцца наперад да камунізму. 1 мая 1924 г. Член КМС Польшчы Бейнэль”.

“Віцебскі пролетарый”, 1934 год:

“Па віне карэктара друкарні Убель, у газеце “Віцебскі пролетарый” за 5 мая, у артыкуле тав. СТАЛІНА “Да дзесяцігоддзя “Правды” дапушчаны грубыя скажэнні. У загалаўку і ў самім тэксце першага раздзела надрукавана “ЛЕНІНСКІЯ ДНІ”, трэба чытаць — “ЛЕНСКІЯ ДНІ”.

“Могилевские ведомости”, 1994 год. Член ЦК і сакратара Менскага абкаму УКПБ Людміла Паўловіч:

“Вярхоўны Савет прыняў буржуазную Канстытуцыю, якая перакрэсьліла савецкую ўладу. Шушкевіч дзесяць гадоў быў са мной у адным парткаме, а цяпер, нахабнік, змагаецца з камуністамі. Грыб заяўляе: мы ня будзем будаваць ні капіталізму, ні сацыялізму. Антановіч, бач ты, стварае сацыялістычную партыю… Кебіча, гэта ж трэба, вылучае Народны рух. Лукашэнка — непрадказальная асоба… Не, нам не патрэбныя прэзыдэнты-рэзыдэнты!”
XS
SM
MD
LG