Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 4 ТРАЎНЯ


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Чырвоная змена”, 1954 год. Пра сьвяткаваньне 1 траўня ў Берасьці:

“Першымі на плошчу імя Леніна ўступілі вучні школ і рамесных вучылішчаў. У руках у іх веснавыя кветкі. На тварах шчасьлівыя і радасныя ўсьмешкі. Іх зьмяніла шматтысячная калона чыгуначнікаў… Праходзяць калоны работнікаў мэблевай фабрыкі, аўтатранспарту, мукамолы. Шматлікія плакаты і транспаранты расказваюць аб росквіце эканомікі і культуры ў вобласці. Першамайская дэманстрацыя працоўных Брэста працягвалася больш двух гадзін. У ёй прынялі ўдзел звыш 50 тысяч чалавек”.

“Вечерний Минск”, 1974 год:

“Партыйны камітэт Менскага трактарнага заводу і рэдакцыя газэты “Трактар” падсумавалі вынікі агляду-конкурсу насьценнага друку цэхаў, аддзелаў, службаў, участкаў і лябараторыяў прадпрыемства, прысьвечанага Дню друку. Больш за 120 насьценных газэт, баявых органаў партыйных, прафсаюзных і камсамольскіх арганізацыяў выдаецца цяпер на МТЗ. Конкурс адбываўся пад дэвізам “Спаборніцтва: ініцыятыва, асабісты прыклад, творчасьць”. Мэта яго — шырокі паказ посьпехаў трактарабудаўнікоў у вызначальным годзе пяцігодкі, распаўсюд перадавога вопыту”.

“Знамя юности”, 1984 год:

“Пагартайце падшыўкі газэт — ад шматтыражкі да саліднага цэнтральнага выданьня, — у любым нумары у любым друкаваным выступленьні б’ецца калектыўная думка, праступае калектыўная заклапочанасьць, гучаць калектыўная гордасьць ці гнеў. Гісторыю сучаснасьці поруч з журналістамі газэт пішуць чытачы — рабочыя, сяляне, студэнты, вучоныя… І таму ў сьвята нашага друку — першае слова прызнаньня і ўдзячнасьці журналістаў — ім, верным сябрам і дарадчыкам, добраахвотным памочнікам — аўтарам і чытачам”.
XS
SM
MD
LG