Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦЫТАТЫ МІНУЛАГА – 22 КРАСАВІКА


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі

“Беларуская крыніца”, 1934 год:

“У незалежнай Літве аб’еднываюць беларусоў дзьве арганізацыі: Беларускі Цэнтр у Літве і Беларускае Культурна-Прасьветнае Таварыства. Беларускі Цэнтр пачаў выдаваць часопіс “Беларускі Асяродак”. Першы нумар выйшаў у сьнежні 1933 году. Рэдактар часопіса інжынэр К.Дуж-Душэўскі. У гэтым нумары заслугоўвае ўвагу прыгожы беларускі верш ведамага літоўскага паэта Л.Гіры. 18 лютага с.г. адбыўся гадавы сход Беларускага Культурна-Прасьветнага Таварыства. На старшыню выбраны С.Якавюк”.

“Беларуская газэта”, 1944 год. Распараджэньне камісара сталічнага гораду Менску:

“Пар.1.1. Забароненыя гадзіны па Менску наступныя: ад 1 красавіка 1944 г. да 30 красавіка 1944 г. ад 20 гадзін да 4 гадзін. Ад 1 мая 1944 г. да 30 жніўня 1944 г. ад 21 гадзіны да 4 гадзін. Пар.2.1. У забароненыя гадзіны усялякае знаходжаньне на вуліцах і плошчах, лугох, палёх або ў лясох забараняецца. У працягу забароненых гадзін жыхарства павінна знаходзіцца ў памяшканьнях. 2. Выняткі для працаўнікоў і наведвальнікаў тэатраў і іншых культурных установаў будуць асобна урэгуляваныя. Пар.3.1. Парушэньне забароненых гадзінаў караецца турмой, або грашовай карай або тым і другім разам, паколькі ня дзейнічае, згодна іншага прадпісаньня, больш цяжкае пакараньне”.

“Сталинская молодежь”, 1954 год:

“Згодна са зьвесткамі Ўсесаюзнай кніжнай палаты… за савецкі час выйшла 6217 кніг У.І.Леніна. Агульны наклад іх перавысіў 269 мільёнаў экзэмпляраў. Ленінскія працы выдадзены на 79 мовах. Шматкроць перавыдаваліся асобныя творы Ўладзімера Ільліча. Праца “Што такое “сябры народу” і як яны ваююць супраць сацыял-дэмакратаў” выдавалася 88 разоў, “Што рабіць?” — 142 разы, “Імпэрыялізм як найвышэйшая стадыя капіталізму” — 178 разоў… Згодна са зьвесткамі на 1 красавіка 1954 году, выданьне твораў У.І.Леніна (пераклад з чацьвертага расейскага выданьня) завершанае на ўкраінскай, беларускай, узбэцкай, грузінскай, азэрбайджанскай, латыскай, армянскай мовах”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG