Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыкі сьпяваюць калядкі.


Аўтар і вядучы Сяргей Дубавец, Вільня

Мне вельмi хацелася зрабiць гэтую перадачу сьвяточнай. Па-першае, гэта была прапанова рэдактара радыё Свабода. Па-другое, насталi Каляды, а за iмi Новы год. Па-трэцяе, перад
самымi Калядамi "Наша Нiва" ў Вышэйшым гаспадарчым судзе выйграла працэс у Дзяржаўнага камiтэту друку, якi спрабаваў забаранiць нам пiсаць клясычным беларускiм правапiсам. Словам, нагодаў для сьвята больш чым дастаткова. Але, як высьветлiлася, зрабiць радыйнае сьвята сёньня ня так проста. Перашкодаў таксама хапае. Тут i несьвяточны настрой у слухачоў, i блытанiна ў беларускiм календары, калi частка жыве паводле эўрапейскага часу, а другая частка паводле гадзiньнiка Расейскай Праваслаўнай Царквы. Людзi больш схiльныя гаварыць пра эканамiчныя i палiтычныя цяжкасьцi, чым пра Божае нараджэньне i ўсё што з гэтым зьвязанае.

Першымi нас паспрабавалi зьбiць са сьвяточнага тропу мiнакi на менскiх вулiцах. Да iх зьвярнуўся з пытаньнем Севярын Квяткоўскi.

(Севярын Квяткоўскi: ) "Падчас майго мінулага апытаньня пра Новы Год, адзін чалавек адказаў, што сьвята няма, папросту ў людзей застаецца зь дзяцінства такая звычка. У адрозьненьне ад Новага Году, Каляды поўняцца мноствам сымбаляў. Ці сьвяткуюць менчукі Каляды? І калі сьвяткуюць, дык як?

(голас: ) - Не особо, ну так – телевизор посмотрю, салат сделаю... Некоторые празднуют: собираются, когда есть возможность... Когда у людей есть деньги, праздновать найдут что.

Гэтыя словы належаць трыццацігадовай кабеце з усьмешлівым тварам. Як і большасьць людзей, да якіх я зьвяртаўся, яна разгубілася. Зрэшты, кабеты сярэдняга веку адказвалі мне амаль адразу. Прыблізна так, як спадарыня з дачкой-падлеткам, якія чакалі тралейбуса каля кавярні «Вясна»:

(голас: ) - В данном случае не то, которое 25-го... Естественно, в кругу семьи. Традиция предков. Надо уважать старшее поколение.

Сьледам за кабетай я зьвярнуўся да дзяўчынаў-студэнтак:

(голас: ) - Вообще-то, нет, не отмечаю.

- Каталіцкія нет, а так – да, с родителями если. Как традиция, скорее всего. На Рождество мы едем к бабушке – для нее это, как бы, большой праздник...

А вось сталая, але не старая пара. Яны зазначылі, што Каляды – сямейнае сьвята. Толькі ці будуць сьвяткаваць – ня ўпэўненыя:

(голас: ) - Наверное, да. Как приходится.

- Разумеется. В принципе, это праздник исконный, Новый Год – это уже привнесенное, все остальное... Корни у нас в Западной Беларуси, так что мы скорее будем праздновать католическое, чем христианское.

А вось дзяўчына гадоў дваццаці пяці ня мае ў сваёй сям'і традыцыі сьвяткаваньня Калядаў. Дзяўчына ўся ў справах. Што да сьвятаў:

(голас: ) - Нет. Нет настроения.

За час перадкаляднага шпацыру па марозным Менску я практычна не сустрэў людзей, якія б выразна акрэсьлілі сьвята Калядаў і сваё стаўленьне да яго. Вось, бадай, найбольш шчыры з усіх адказ адной маладой пары:

(голас: ) - Наверное, да. Ну, в любом случае – праздник есть праздник, его надо отмечать.

- Обычно нет. У нас в семье все бывшие коммунисты, так что, они этот праздник не отмечают.

У сучасным Менску сьвяткаваньне Калядаў і нават Новага Году мала чым адрозьніваецца ад сьвяткаваньня так званых партыйных сьвятаў. Што да традыцыяў, дык менчукоў хапае адно на даніну павагі да сваіх дзядуляў і бабуляў, да іхных, так бы мовіць, «дзівацтваў». Магчыма, гэтая акалічнасьць яшчэ раз сьведчыць пра тое, што духоўная сталіца сучаснай Беларусі рассыпаная безьліччу пацерак, якія запальваюць калядныя сьвечкі ўдалечыні ад «агнёў вялікага гораду».

(Сяргей Дубавец: ) Слухаючы сёньняшнiя развагi пра цэны i дэфiцыт тавараў у краiне, я думаю пра тое, што беларусы, найперш сяляне, нiколi лягчэй i не жылi. Але менавiта яны стварылi багаты тэатралiзаваны калядны абрад.

Iхныя нашчадкi рынулiся ў гарады, ахвяруючы сваёй традыцыйнай культурай, дакладней, плоцячы гэтай культурай за сваё ператварэньне ў гарадзкiх жыхароў. Горад, нiбы малох
патрабаваў за сваю прапiску аддаць ня толькi мову i вясковыя звычкi, але й традыцыйны маральны кодэкс вясковага беларуса. Зразумела, што такi горад так i ня стаў беларускiм. Пра гэтую ахвярную урбанiзацыю аднойчы ўжо была гаворка ў Вострай Браме. Адно пытаньне засталося тады адкрытым. Зразумела, што адмаўляцца ад свайго i ператварацца ў манкуртаў прымушалi ўлады. Але чаму ўсё ж людзi адмаўлялiся? Улады прымушалi i нашых суседзяў - украiнцаў або лiтоўцаў, але тыя не адмовiлiся анi ад мовы, анi ад Калядаў, анi ад сваёй
традыцыйнай вясковай культуры. Нельга сказаць, што рэпрэсii супраць нашых суседзяў былi мацнейшыя. Таксама як нельга сказаць, што наша калядная традыцыя хоць у нечым саступае
iхным. Праўда, у адрозьненьне ад масавага беларуса, ягоныя суседзi не адмовiлiся яшчэ i ад Бога. Лiтва спрэс каталiцкая, Украiна шматрэлiгiйная, але яе рэлiгii павернутыя ў Эўропу, а
не разьдзiраюць краiну памiж польскiм каталiцызмам i расейскiм праваслаўем.

Можна прывесьцi шмат прыкладаў, калi народ выстойвае, не аддае свайго нi пры якiх абставiнах. I ўсе гэтыя прыклады ў дачыненьнi да гарадзкiх беларусаў будуць гучаць дакорам. Бо кожны народ у сваё апраўданьне можа прывесьцi масу аб'ектыўных чыньнiкаў, аднак гэта не здымае праблему вырачэньня, бо ўрэшце апошнi выбар робiць народ.

Наш народ узамен за забытыя Каляды, мову i традыцыйную мараль не атрымаў нiчога. I таму ягонае iснаваньне па-ранейшаму нагадвае рэчаiснасьць у раманах Оруэла. Ён называе сябе
праваслаўным атэiстам, блытаецца памiж праваслаўным i каталiцкiм календарамi, кiчлiва падкрэсьлiвае сваё расейска-праваслаўнае паходжаньне i пры гэтым сядае пiць шампанскае за мясным сталом на Новы год, у самы разгар перадкаляднага паста. Наш гарадзкi народ iснуе ў
начыста стэрылiзаванай рэчаiснасьцi, ачышчанай ад усяго, што зьвязана з самабытнай душою i духам - пачынаючы ад рэлiгii i сканчаючы традыцыйнай культурай. Часам ягоныя ўладары
спрабуюць напоўнiць гэтую рэчаiснасьць то рудымэнтамi камунiстычнага ўчора, то нейкiмi кабiнэтнымi iдэалёгiямi, то сурагатнай народнасьцю. У гэтай куламесе няма i ня можа быць
месца чыстай традыцыi сьвята Божага нараджэньня.

Магчыма, некалi мне ўдасца адказаць на сваё адкрытае пытаньне пра ролю майго асобна ўзятага народу ў гiсторыi. Ня хочацца адказ зьвязваць з нацыянальным характарам або прыроднымi дадзенымi. Хоць, шчыра кажучы, калi чую хоць афiцыёзныя, хоць
апазыцыйныя развагi пра самую квалiфiкаваную нацыю ў Эўропе або пра тое, што мы працавiтыя i сьцiплыя, мой уласны жыцьцёвы досьвед пачынае цiхенька пратэставаць. Магчыма, некалi варта будзе сказаць пра адваротнае - пра тое, што чуў i бачыў. I калi б газэты пачалi шырока пiсаць пра самую бяздарную i гультайскую, самую жлобскую, як пяе Шалкевiч, нацыю ў Эўропе, тады i адбыўся б той жаданы катарсiс, якi б ператварыў
беларусаў у проста нармальных спасярод iншых народаў. Тым больш, што прызнаньне ў бездапаможнасьцi даецца нялёгка i зусiм ня з тымi душэўнымi выдаткамi, зь якiмi гаворыцца пра ўласную працавiтасьць i розум.

Усё сказанае, дарэчы, яшчэ раз падкрэсьлiвае, як нялёгка даецца сёньня радыйнае сьвята i ўказвае на яшчэ адну прычыну гэтага. Яна ўва мне. I таму, сьцяўшы зубы, я пачынаю
выкiроўваць на iншую каляiну.

Паслухаем гiсторыю, якая здарылася з нашым аўтарам Зьмiцерам Бартосiкам. Ягоны прыяцель на Каляды адправiўся ў Парыж. Бартосiк, седзячы ў Менску, сабраўся быў яму пазайздросьцiць, але раздумаўся i падставаў для зайздрасьцi не знайшоў.

(Зьміцер Бартосiк: ) "Мой прыяцель разам з жонкаю зьбiраецца на Каляды наведаць Парыж. У пашпартах ужо красуюцца шэнгенскiя вiзы, ужо замоўленыя квiткi на самалёт i нумар чатырохзоркавага гатэлю з вокнамi на Сену. Ужо набытая супэрсучасная вiдэакамэра, гатовая заархiваваць кожны крок беларусаў па францускай зямлi. Мая сяброўская роля - цiха зайздросьцiць, мiлуючыся на Менск. I я ў жаданьнi выцiснуць зь сябе ўсю сваю зайздрасьць да ягонага вяртаньня, намагаюся ўявiць усю розьнiцу нашых Калядаў.

У той мiг, калi колы эрфрансаўскага ляйнэру дакрануцца да бэтоннага кiлiму "Арлi", мяне, як заўжды, пабудзiць памылковы званок. Альбо зь якога-небудзь далёкага Чэрыкава грубы голас
запатрабуе ад мяне якогась "заведуюшчага планаддзела". Цi якаясь менская дзяўчынка пераблытае мяне зь нейкiм Адамам. I на маё заўсёднае "вы памылiлiся", суворы чэрыкавец
бесцырымонна кiне слухаўку, а сталiчная панi хутчэй за ўсё мiла прашчабеча "прабачце". Не пасьпеўшы ачомацца пасьля аэравакзальнага бабiлёну, сябра прылепiцца да таксовачнай
шыбы, у жаданьнi першым убачыць Эйфэлеву вежу. "А вось тут загiнула прынцэса", - кiне iм таксоўшчык. Тады як мой заўжды вiрлiвы краявiд за вакном на пяць хвiлiн замрэ нiбы ў жалобе. Пад згаслымi поглядамi стомленых мiнакоў i заклапочаных амонаўцаў прасьлiзьне чорны мэрсэдэс са сьцяжком на капоце. Крыкнуць "Вiвлямпэрор" жаданьня нi ў кога ня ўзьнiкне. "Жана, мы ў Парыжы!" - крыкне сябра, кiдаючыся на неабдымны гатэльны ложак. "А неба тут больш рознакаляровае", - адкажа яна яму. "Уяўляеш, а ў Менск зараз зь вiзытам прыбыла дэлегацыя з Вышняга Валачка. Высокiя госьцi сустракаюцца з кiраўнiком ураду для наданьня яшчэ большай дынамiчнасьцi беларуска-вышневалачоцкiм сувязям", - гледзячы ў парыскае неба, перадражнiць сябра "Радыё адзiн".

Паглынаючы жабiны лапкi ў кавярнi, куды заходжваў Хэмiнгуэй, мой сябра наўрад цi ўзгадае мяне, якi крэмзае шнiцэль у той самай кавярнi, куды ў любы момант можа зайсьцi жывы Сыс.
Увечары яны безумоўна накiруюцца ў заплянаваны "Мулен руж", дзе смакуючы велiчыню моманту, сябра будзе вымушана сьмяяцца над iншамоўнымi, незразумелымi жартамi. I жонка параiць яму тэрмiнова вылецець у Менск i знайсьцi там тэатар "Дзе я". Непадалёк ад якога я, ня выключана, завязну ў нейкай шумнай кампанii, дзе ўбачу вочы, ад погляду якiх адсутнасьць Нотр Даму за вакном падасца найменшаю з магчымых драмаў. "Дык мы сапраўды ў Парыжы!" - сьцьвердзiць ён, выходзячы на Пляц Пiгаль. "Пакуль не сустрэну Дэлона, не паверу". "Заўтра ў Дыснэйлэндзе я цябе пазнаёмлю зь Мiкi Маўсам".

"Дык Вы бывалi ў Парыжы? - спытаецца ў мяне па-беларуску няйначай сваячка Далiды, пасьля адсьпяванай шансаньеткi. I мне нiчога не застанецца, як паабяцаць вярнуца туды iзноў i толькi зь ёю. "А я думаў, што яна значна большая", - выкажацца сябра на адрас Джаконды. "А Елiсейскiя палi шырэйшыя за праспэкт Скарыны?" - запытаецца ў мяне яна. "Роўна на тры мэтры", - адкажу я, вырульваючы на пляц Перамогi i ўстаўляючы ў магнiтафон касэту любiмага шансанье Шалкевiча. Спазьняючыся на канцэрт групы "Палац", я магу й забыцца на таго, хто нарадзiўся ў гэты дзень. Цалкам заняты падараваным iм сюжэтам для новага
рамансу. "Куды ты сёньня хачаш, на Манмартар цi ў Пампiду?" - запытае прыяцель у жонкi ў ранiшiм ложку. "Ой, трэба ж яшчэ ў Тацi пасьпець забегчы".

З тэлефона-аўтамата на Сэн-Жэрмэн ён заталефануе да мяне ў Менск, i, на жаль, не засьпее. Таму што якраз у гэты момант, у забiтай пад завязку самай лепшай публiкай у сьвеце залi, мы,
падагрэтыя шампанскiм, будзем сьпяваць "Мэры крыстмас ту ю". I нiчога нам не перашкодзiць увераваць у Ягонае прышэсьце на гэтую зямлю. "А давай на разьвiтаньне залезем на Эйфэлеву вежу?" - прапануе прыяцелю жонка. "Ну i чаго я там ня бачыў?" - адкажа ён.

Калi яны будуць паказваць мне сваё парыскае кiно, я буду вельмi старацца зайздросьцiць".

(Сяргей Дубавец: ) Трэба меркаваць, што Зьмiцер Бартосiк сёлета на прапанову паехаць на Каляды ў Парыж сказаў бы рашучае "не".

Аднак вернемся да каляднага абраду. Тысячы песень, карнавал, цэлы тэатар, батлейка, адмысловы падбор страваў - вось што гэта такое. Зразумела, што ў камунiстычны пэрыяд беларуская вясковая традыцыя ўшаноўваць Божае нараджэньне перапынiлася. Прынамсi, у кнiзе "Беларуская народная творчасьць савецкага часу" пра Хрыста не пiсалi. I вось пасьля камунiзму мiнула ўжо амаль дзесяць гадоў. За гэты час выдадзена мноства кнiжак, зноў пайшлi па хатах калядоўшчыкi. Уласна кажучы, усё беларускае адраджэньне найноўшага часу i пачалося з Калядаў. У самым пачатку 80-х Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня
выйшла зь песьнямi на вулiцы Менску. Першая, калi хочаце, дэманстрацыя. Мiлiцыя, расцанiўшы гэта як палiтычную акцыю, нават падагнала да калядоўшчыкаў варанкi. Першая спроба затрыманьня апазыцыянэраў. Памятаю годзе ў 86-м у Гомелi да нас прыходзiлi два падлеткi, якiя бязладна зацягнулi "открывайте сундучкi, доставайте пятачкi". Гэтак
перакручана-перамучана, але абрад пачынаў адраджацца. Цiкава было б паназiраць за тымi новымi карэкцыямi, якiя былi прыўнесеныя за гэты час у песьнi i ў карнавал.

Апошнiм часам, здаецца, да Калядаў у Беларусi крыху астылi. Магчыма, я памыляюся. I каб высьвятлiць гэта, папрасiў Сержука Сокалава-Воюша затэлефанаваць вядомым у нашай краiне палiтыкам i грамадзкiм дзеячам з адзiнай прапановай: прасьпяваць калядку. Вынiк аказаўся даволi прадказальным, а вось выснова зь яго напрасiлася нечаканая.

Старшыня Аб'яднанай Грамадзянскай Партыi Станiслаў Багданкевiч - бадай, самы рускамоўны беларускi палiтык. Прынамсi ў нашым сьвяточным апытаньнi гэта так. Прапанова засьпяваць калядную песьню прымусiла яго згадаць дзяцiнства.

(Станіслаў Багданкевіч)

Лiдэр Народнай Грамады Мiкола Статкевiч пераадрасаваў нашу просьбу сваiм дочкам. Чамусьцi пра Каляды кажуць як пра нешта аджылае, або як пра нешта дзiцячае.

(Мікола Статкевіч)

Старшыня Сялянскай Партыi Яўген Лугiн сёньня больш чым Калядамi заняты партыйным клопатам.

(Яўген Лугін)

А вось акадэмiк-эканамiст Генадзь Лыч прыгадаў сёе-тое, таксама з уласнага дзяцiнства.

(Генадзь Лыч)

Намесьнiк старшынi Аб'яднанай Грамадзянскай Партыi Аляксандар Дабравольскi таксама прыгадаў словы каляднай песьнi. Матыў наблiжэньня да калядаў у нашай перадачы пачынае гучаць мацней.

(Аляксандар Дабравольскi)

I вось... рэдактар прафсаюзнай газэты "Рабочы" Вiктар Iвашкевiч.

(Віктар Івашкевіч)

Старшыня праваабарончай арганiзацыi "Вясна-96" Алесь Бяляцкi.

(Алесь Бяляцкі)

Намесьнiк старшынi Беларускага Народнага Фронту Вiнцук Вячорка.

(Вінцук Вячорка)

На сьвята Божага нараджэньня мы папрасiлi беларускiх палiтыкаў i грамадзкiх дзеячоў прасьпяваць калядную песьню. Калi меркаваць толькi з вынiкаў гэтага апытаньня, можна зрабiць зусiм калядную палiтычную выснову - пра нараджэньне ў Беларусi новага пакаленьня палiтыкаў. Маладзейшыя больш непасрэдныя, як зрэшты i належыць маладзейшым. Яны ўжо могуць сходу прасьпяваць калядку, а гэта значыць, што яны блiжэй да традыцыйнае культуры, ад якой старэйшых настойлiва адвучвалi за савецкiм часам. З гэтай культурай маладзейшыя прыходзяць у вялiкую палiтыку, не несучы ў душы ўсяго багажу прамiнулай
эпохi. Магчыма, iхны прыход адбудзецца ўжо ў наступным годзе. Хто ведае, можа быць менавiта ў гэтыя днi ў Беларусi нарадзiўся ейны Хрыстос, якi прынясе нашай краiне збавеньне.
XS
SM
MD
LG