Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея - аб'ект нянавісьці і любові.


Аўтар і вядучы Сяргей Дубавец, Вільня

Калiсьцi, за савецкiм часам уяўленьне звычайнага беларуса пра Расею дваiлася. Усё, што iшло праз прапаганду, праз радыё, тэлевiзар i школу, успрымалася як сваё, цэнтральнае, сталiчнае, нават роднае. Калi ж даводзiлася сутыкацца з звычайнымi людзьмi з Расеi або зьезьдзiць кудысь у расейскую вобласьць, тады найчасьцей усё выглядала наадварот. Расейцы i
расейшчына паўставалi як любы iншы, ня надта блiзкi i ня надта зразумелы народ. Памятаю, адна калега-журналiстка, згадвала як дзiцём у Заходняй Беларусi яна пасьвiла конi i ўпершыню
сустрэлi савецкiх салдат. Тыя спыталiся: чые гэта "лошадзi". Дзяўчынка не зразумела. Што да агульнага ўяўленьня пра Маскву, Ленiна i расейшчыну, дык калега-журналiстка аддана лiчыла гэта сваiм, родным, правiльным.

Альбо яшчэ выпадак, думаю, што тыповы. Неяк у вёсцы я стаў распытвацца ў сваякоў пра суседа, якi жыў праз адну хату. Прозьвiшча суседа было Пятроў, некалi пасьля вайны ён прыехаў сюды з Расеi i старшыняваў у мясцовым калгасе. Я ведаю шмат прыкладаў, калi ў тыя часы ў калгасах, райкамах i аддзелах МУС i КГБ кiравалi прыежджыя з Расеi. Не выключаю, што i лёс iхны на нашай зямлi тыповы, як у Пятрова.

Я спытаўся ў сваякоў - як выглядае Пятроў зблiзку. Як ён паводзiць сябе, як вiтаецца. Усё ж 40 гадоў на адной вулiцы, дзе кожны кожнага ведае наскрозь. Аказваецца, Пятроў - выключэньне. Яго проста нiхто ня бачыў зблiзку. Як быў старшынём - быў высока, жыў багата, першы ў вёсцы набыў сабе "Жыгуля". Сёньня яго можна пабачыць у садзе ля ўласнае хаты, але каб так запраста сустрэць на вулiцы - нiколi. Чалавек ён нелюдзiмы, замкнёны.

I вось яшчэ дэталь, якую ня могуць зразумець вяскоўцы. Тады, пасьля вайны, Пятроў прыехаў з Расеi з жонкай, а жонка прыхапiла з сабой сваю сястру. Сястра выйшла за мясцовага, нараджала дзяцей, пасьля сьпiлася й памерла. Ейныя дзецi прыслугоўвалi ў хаце Пятрова, дзе захоўваўся абсалютна замкнёны i чужы навакольлю русскiй дух. Пасьля астатнiя дзецi той сястры разбрылiся па сьвеце, а апошнi ўрэшце спалiў хату. Так i стаiць яна ўжо некалькi гадоў, спаленая, памiж хатай Пятрова i хатай маiх сваякоў.

Завезеная з Расеi намэнклятура паводле субардынацыi мусiла падтрымлiваць высокi на той час узровень жыцьця, тым больш, што i сродкаў ёй на гэта дзяржава давала дастаткова. А вось тое племя сваякоў, якое гэтая намэнклятура прывозiла з сабою, ужо ня мела анi пасадаў, анi прывiлеяў. I як правiла або сьпiвалася, альбо дажывала на нейкiх ня надта даходных працоўных месцах i паволi ператваралася ў сёньняшнiх найбяднейшых пэнсiянэраў. Прычым беларускае навакольле нiколi не забывалася пра тое, што гэтыя людзi - расейцы, нават калi
гэтыя расейцы ўваходзiлi ў беларускiя сем'i.

Падвойныя адносiны да расейшчыны савецкага часу пачалi зьмяняцца ў апошнiя дзесяць гадоў. Роднае-савецкае або адмiрала або трансфармавалася ў расейскае, ужо не такое
роднае, хоць па iнэрцыi яшчэ блiзкае. Пяць маскоўскiх тэлеканалаў падтрымлiваюць гэтую iнэрцыю. Тое ж робiць i Лукашэнкава прапаганда. Але дэфармацыя савецкiх уяўленьняў
працягваецца. Куды яна рушыць? Паспрабуем спытацца пра гэта ў людзей, у беларусаў, якiя жывуць за межамi Беларусi.

У якi бок зьмяняюцца адносiны беларусаў да Расеi? Што асабiста вас зьвязвае сёньня з Расеяй?

Вiтаўт Кiпель, дырэктар Беларускага Iнстытуту Навукi i Мастацтва ў Нью-Ёрку:

(Вітаўт Кiпель)

Спадар Вiтаўт Кiпель згадвае сваё дзяцiнства, якое прыпала на гады высылкi ў Расею. Я пачаў з гэтага адказу, бо ён уяўляецца мне найбольш стабiльным. Напэўна такое стаўленьне да Расеi ў спадара Кiпеля даўняе i нязьменнае, магчыма, некалi так будуць разважаць многiя беларусы ў Беларусi. I магчыма, што гэта будзе цьвярозы i справядлiвы падыход. Пакуль жа адказы нашых iншых экспэртаў выглядаюць больш расплывiста, уяўленьнi яшчэ фармуюцца. Вось што адказаў нам вiленскi мастак Алег Аблажэй.

(Алег Аблажэй)

Гэтак лiчыць вiленскi мастак Алег Аблажэй. Яшчэ адзiн удзельнiк нашай перадачы спадар Лех жыве ў Маскве ўжо каля двух дзясяткаў гадоў. У савецкiя часы гэты горад прывабiў яго, як
ён кажа, большым дэмакратызмам, меншым перасьледам з боку карных органаў, чым гэта было ў Беларусi. Дрэнная тэлефонная сувязь з Масквой прымусiла нас перадаць адказ спадара Леха ў выкананьнi дыктара.

(Лех)

Гэта быў маскоўскi беларус спадар Лех.

Усё ж у адказах пра тое, што чалавека зьвязвае з Расеяй, адчуваецца падспуднае iмкненьне не ўжываць моцных словаў. Расея патрабуе моцных пачуцьцяў, цi то нянавiсьцi цi то любовi. А моцныя пачуцьцi заўсёды далёка ад цьвярозага погляду. Магчыма, цьвярозы, спакойны погляд нараджаюць моцныя падзеi. Ня думаю, што чачэнцы, напрыклад, якiм любiць Расею
нiяк не выпадае, яе ненавiдзяць. Цi то разам з магчымасьцю любiць, яны аўтаматычна пазбавiлiся другога полюсу ў гэтай пары - ненавiдзець? Iхныя адносiны да Расеi выглядаюць сёньня падкрэсьлена прагматычна.

Альбо лiтоўцы? Што зьвязвае з Расеяй звычайнага лiтоўца? Як правiла, успамiн пра вывезеных у Сыбiр сваякоў. I тут таксама адабраная магчымасьць любiць сталася немагчымасьцю ненавiдзець. Таму лiтоўцы глядзяць на Расею спакойна i рацыянальна. Нельга сказаць, што нашых, беларускiх сваякоў за Сталiнам вывозiлi менш, але за адсутнасьцю нацыянальнае iдэалёгii ў дзяржаве ў нас не ператварылi гэты факт у сродак ад нянавiсьцi i любовi.

Расея - iмпэрыя. Калi да цэлага народу даходзiць разуменьне гэтае iсьцiны, тады цэлы народ перастае верыць у казкi, у касьмiчнае паклiканьне, усеславянскае адзiнства ды iншыя
пячорнасьцi, якiя напрыканцы дваццатага стагодзьдзя гучаць як несусьветнае глупства i не даюць магчымасьцi нармальна жыць.

Сяржук Сокалаў-Воюш сказаў яшчэ адну, сваю суб'ектыўную iсьцiну: Расея - гэта магiла.

(Сяржук Сокалаў-Воюш)

Напачатку перадачы я распавядаў пра тое, як разам з намэнклятурай на поклiч партыi ў Беларусь з Расеi часьцяком перабiралася назаўсёды i радня гэтай намэнклятуры. Гэтая радня
разбрылася па нашай краiне, дзе асiмiлявалася, дзе цiха наракае на высокiя цэны, а дзе й проста сьпiлася. Сяржук Сокалаў-Воюш нагадаў пра яшчэ адзiн, адваротны працэс. Сьледам
за хлопцамi зь беларускiх вёсак, якiя траплялi ў Маскву на вучобу, а тады й на высокiя або й невысокiя пасады, туды ж часта ехалi меншыя браты ды сёстры гэтых хлопцаў. З кожным
чарговым заездам узровень аб'ектыўных i суб'ектыўных магчымасьцяў эмiгрантаў, як правiла, падаў. I сёньня ў той жа Маскве можна адшукаць шмат беларусаў, як выглядае, адрынутых
сваёй Бацькаўшчынай нiяк ня менш, чым тыя расейцы ў Беларусi адрынутыя сваёй.

Сёньня мы толькi закранулi пытаньне прыватных адносiнаў да Расеi, але гэтага ўжо дастаткова, каб зразумець, што сёньня гэтыя адносiны вельмi няпэўныя, неакрэсьленыя. I калi лiчыць, што iхная эвалюцыя пачалася, дык гэта толькi самы-самы яе нясьмелы пачатак.
XS
SM
MD
LG