Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Як я правёў лета".


Аўтар Сяргей Дубавец, Вільня

Некалi ў далёкiя ўжо савецкiя часы, прыйшоўшы зь летнiх вакацыяў у школу, усе савецкiя дзецi пiсалi сачыненьне на тэму "Як я правёў лета". Сюжэтаў на шостай частцы зямное сушы было ўсяго чатыры. Першы сюжэт - у бабулi ў вёсцы, другi - у пiянэрскiм лягеры, трэцi - а я нiкуды ня езьдзiў i чацьверты - куды-небудзь езьдзiў з бацькамi - у санаторый або на мора. Нейкага пятага больш-менш тыповага сюжэту проста не магло быць.

Тыя савецкiя завядзёнкi прыгадалiся мне сёньня, у перадапошнi дзень лета. Сёньня, напэўна, колькасьць сюжэтаў значна пашырылася. Дзецi менш сталi езьдзiць з бацькамi на мора, паменшала i пiянэрскiх лягераў. Затое маса дзiцячага народу па чарнобыльскiх праграмах выяжджае i вылятае хто ў Iталiю, хто ў Штаты, дзе iх расьсяляюць па сем'ях. Бязьмерна пашырыўся i вiдазьмянiўся сюжэт з адпачынкам на дачы. Гэта, вядома, ня тыя дачы, дзе адпачывала савецкая элiта, а адваяваныя ў прыроды глiнiшчы, дзе на шасьцi сотках адпачынак дзiцяцi ператвараецца ў занудзтва. Ракi або лесу найчасьцей няма, паўсюль драты i далёка ад хаты не адпускаюць, бо ў гэтых аднапавярховых мэгаполiсах згубiцца не складае праблемы.

Але найбольш дзяцей сёньня застаюцца дома. Хтосьцi дапамагае бацькам у iхным нескладаным бiзнэсе, хтосьцi прыдумляе свой бiзнэс сам.

Зрэшты, што дзецi. Зьмянiўся i адпачынак дарослых. Найчасьцей клопат не дазваляе расслабiцца i адпачываць. Мне згадалася яшчэ адна тэма колiшнiх савецкiх абмеркаваньняў - кнiгi, прачытаныя за лета. З такiм пытаньнем Севярын Квяткоўскi зьвярнуўся да мiнакоў на менскiх вулiцах.

(С.Квяткоўскi: ) "Маёй першай суразмоўцай была кабета, якая разам з шасьцiгадовым хлопчыкам выходзiла зь менскага катэдральнага касьцёлу. Кабета прызналася, што ўжо шмат часу яна дачыняецца да кнiжак толькi тады, калi чытае сыну:

- Ну читаю, но не книжки ж, так - рассказы. "Малыш и Карлсон", книжку ему подарили в детском саду "Маленькое привидение", "Маленький водяной", ну и этого достаточно: она такая толстая...

Дзьве дзяўчыны каля Паштамту, якiя чакалi адна - хлопца, другая - цягнiка, падзялiлiся СВАIМI лiтаратурнымi прыхiльнасьцямi:

- Научную лiтературу - эта кнiгi па псiхалогii, так как я учусь на псiхолога. Все, что с этiм связано, нiчего другого.

- Что я чiтала - я чiтала Достоевского "Идиот". И эту книгу, и еще что-то, я не помню, но вообще, я люблю классику.

- Я отношу Достоевского к писателям, у которых тяжелая литература.

А вось малады спадар, якi цiкаваў за нашай размовай, на пытаньне аб летнiм чытаньнi адказаў наступнае:

- Нет, летом я отдыхаю от чтения, за исключением газет. Зимой хорошо читается. Но правда вот весной закончил читать "Хазарский Словарь" Милорада Павича. Это из последних впечатлений. Преподаватель я.

Яшчэ адзiн суразмоўца каля цэнтральнага менскага паштамту:

- Перечитывал - Ильф-Петров "12 стульев", техническую литературу в плане саморазвития.

Далей я скiраваўся да сквэрыка каля вакзалу. Вось дзьве сяброўкi, якiя разьмясьцiлiся на каленках у жалезнай скульптуры выкшталцонай лэдзi:

- Летом? Боже! Летом у меня диплом был летом. Я чытала толькi тое, што было патрэбна для маёй дыпломнай работы. Я эканамiст па спажывецкаму рынку...

- Летом? "Свободные Новости". Какую-то статью очередную по поводу отъезда послов всяких... Из книжек - "Кремлёвские жены". Когда я читала эту книжку, я не относилась к этому как к правде.

Побач таксама сядзелi сяброўкi, але не маладыя, а ўжо вельмi сталага веку:

- Знаете что, я вам одно слово скажу и хватит - я корректор была - больше не надо спрашивать.

Што да другой бабулькi, дык яна не працавала прафэсiйнай чытачкай i таму не падалася стомленай ад чытаньня:

- В настоящий момент читаю Марининой книжку. У меня все ее сочинения есть. Есть время, я же не молодая, поэтому читаю, и ожидаю когда мне надо будет уехать на кладбище.

Два наргасаўцы выпуску дзесяцiгадовае даўнiны не пакрыўдзiлiся на мяне за тое, што я адарваў iх ад размовы за пляшкай.

- Булгаков - "Мастер и Маргарита". Вы знаете, я считаю, что кроме этой книги больше нечего читать.

А вось словы наконт лiтаратурных адкрыцьцяў у жыцьцi:

- "Сто лет одиночества" - это было года два назад, - Караткевич, почти все, что я читал на белорусском, конечно. Я бээнэфовец, так что я читал все в оригинале.

На суседняй лаве сумаваў спадар неакрэсьленага веку. Я паспрабаваў высьветлiць ягоныя iнтарэсы ў беларускай лiтаратуры:

- Вы знаете, мы с семьей переехали буквально с полгода назад только в Минск, так что я сам россиянин, и белорусские авторы меня не интересовали и не интересуют.

Яшчэ адна самотная постаць у сквэры:

- Книгу я не читала, никакую, наверное. Газеты просматриваю по поводу что б найти работу, я инвалид, пенсия маленькая, люблю животных, собираю, подбираю...

На маiм зваротным шляху кабета сярэдняга веку спалохалася мiкрафону, але ўсё ж наважылася выказацца:

- Какую книгу? С детьми вместе "Карлсона" читала. Француазу Саган... Более серьезную литературу люблю. Мне очень нравится Куприн, Тургеньев, люблю, конечно, русскую классику.

Тады я запытаўся, цi ведае яна беларускую лiтаратуру:

- Ну конечно. Во-первых, Янка Купала, стихи Адама Мицкевича, ну наших этих белорусских классиков.

У краме "Сергеев Пассаж", якая раней звалася "Тытунь", я перапынiў размову ахоўнiка i прадаўшчыцы. Вось што яны сказалi пра сваё летняе чытаньне:

- Читал. Читал фантастику. Детектив. Журналы всякие.

- У меня любимая газета "Гастроном". Она очень вкусная, мягкая... К сожалению, я каждый день работаю, и у меня нету времени читать, а на работе нельзя, я же за прилавком.

А вось у гастраноме, якi завецца "Узвышша", а папросту "Пад гадзiньнiкам", я спаткаў наведнiка, якi ня толькi чытае, але й пiша. Гэта быў журналiст Павал Шарамет:

- Много читал - Довлатова почти весь трехтомник. Сейчас Стэйнбека читаю - "Зима тревоги нашей". Из белорусских авторов ничего не читал. Времени очень мало, если честно, я сам просто пишу свою книгу".

(С.Дубавец: ) Слухаючы запiсы, якiя Севярын Квяткоўскi зрабiў на вулiцах Менску, я думаў пра тое, што ва ўсiм гэтым няма анi знаку нашага часу. Дакладна такiя адказы можна было пачуць i пяць, i дзесяць, i нават дваццаць гадоў таму. "Майстар i Маргарыта", Дастаеўскi, "Малыш i Карлсан"... I нiчога, што б хоць неяк адлюстроўвала наш сёньняшнi час. Зь iншага боку, а цi ёсьць самi тыя кнiгi, цiкавасьць да якiх магла б характарызаваць духоўны стан беларусаў за паўтара гады да канца стагодзьдзя? Гэтым пытаньнем задаўся Зьмiцер Бартосiк.

(Бартосiк: ) "Хто гэта прыдумаў, што сапраўдная лiтаратура ствараецца менавiта ў часы рэакцыi? Маўляў, чым большае беспрасьвецьце ў жыцьцi, тым глыбейшыя лiтаратура й мастацтва. Калi ўзяць гэтую выснову за аксiёму, то сёньняшняя Беларусь павiнна проста захлынацца ад новых лiтаратурных iмёнаў i зьяваў кнiжнага рынку. Але ж не захлынаецца.

Тое, што трапiла за апошнi год у поле зроку, можна назваць падзеямi, але ня плыньню. «Сьцяна» Васiля Быкава, «Койданава» Адама Глёбуса, «Божая кароўка зь Пятай авэню» Уладзiмера Арлова. Акрамя таго, што гэтыя кнiгi выдадзеныя без удзелу дзяржавы, аб’ядноўвае iх яшчэ адна акалiчнасьць. Iх немагчыма ўбачыць на палiцах менскiх кнiгарняў, куды я звычайна заходжу ў пошуках новае кнiжкi i дзе прагортваю пару-тройку сучасных выданьняў. А там...

Жывыя савецкiя клясыкi ўсё нiяк не забудуцца на сваё партызанскае юнацтва. Саракагадовыя гарадзкiя iнтэлiгенты працягваюць сумаваць па вёсцы. Праўда, цяпер часьцей сумуюць па хатцы за чарнобыльскiм дротам. I, як заўжды, беларускамоўныя маёры мiлiцыi ловяць ня менш адукаваных блатароў. Як вам напрыклад такая цытата:

«— Ты, фраер, са мною не жартуй. Бронежылет не спасе.

— А ты сам-та хто?

— Беларускi фiлiял фiрмы «Жыццё i смерць».

Хоць ты бяры любую такую кнiжку й рабi чарговы спэктакаль для першай праграмы беларускага радыё. Мова не пацерпiць.

Дарэчы, дзiўны факт, але нават кнiгi, выдадзеныя вольнымi ў выбары правапiсу выдавецтвамi, не вылучаюцца сярод сваiх дзяржаўных сясьцёр «нехорошим» мяккiм знакам. А я б за цаною не пастаяў. I, падазраю, не адзiн я. А прыходзiцца зноў пакiдаць кнiгарню нi з чым.

I пачуцьцё няёмкасьцi за, у чарговы раз, не аплочаныя беларускiя словы не адпускае пры выхадзе з крамы. Пры гэтым мяне мала хвалюе факт, што мне нiколi ня прыйдзецца прачытаць што-небудзь з таго, чым стракацяць палiцы нашае сучаснае лiтаратуры. Але ж павiнен быць Нехта, дзеля каго працуе гэтая машына.

Я нават паспрабаваў прыдумаць сабе гэтага дзiвака. Мне ўявiўся сумны пяцiдзесяцiгадовы чытач у старым шэрым палiто, стаптаных чаравiках i заношаным барэце. Чытыч «па наканаваньню», якi ўсе свае пяцьдзясят гадоў прысьвяцiў чытаньню толькi беларускай i толькi савецкай лiтаратуры. Праўда, навошта ён гэта рабiў, мне не ўявiлася. I я стаў высьвятляць факт ягонага iснаваньня ў прадаўшчыцы Люды. Але Люда мяне расчаравала (цi, наадварот, супакоiла?). Загадкавага чытача не iснуе. Як i пяць гадоў таму, школьнiкi раскупляюць выданьнi клясычных аўтараў i — на гiстарычную тэматыку. Чытычы-нацыяналiсты разьбiраюць рэдкiя кнiжкi нацыяналiстаў-пiсьменьнiкаў. А тыя, хто элемэнтарна яшчэ не забыўся на беларускую абэцэду, ахвотна бяруць сэрыйныя выданьнi перакладной заходняй лiтаратуры, якая зьяўляецца на палiцах усё радзей i радзей.

Апошнiм разам я не пакiнуў кнiгарню з пустымi рукамi. Я набыў даволi мiлы зборнiк санэтаў Адама Мiцкевiча, выпушчаны выдавецтвам «Полымя» ў кiшэнным фармаце, на крэйдавай паперы й густоўна праiлюстраваны. Факт, што ў нас яшчэ не развучылiся выдаваць прыгожыя кнiгi, вядома, ня можа ня радаваць. Як i папулярнасьць клясыкаў у нашую пераходную эпоху. Але й зьнявервацца ў зьяўленьнi сьвежай лiтаратуры ў часы рэакцыi, пра што я сказаў напачатку, таксама ня хочацца. Таму што новы чытач, якому ня ўсё роўна, што чытаць, як i ня ўсё роўна, на якой мове, ужо прыйшоў.

I мне ня трэба напружваць фантазiю, каб яго ўявiць. За апошнi год я меў аж некалькi нагодаў зь iм пазнаёмiцца. Гэта й той чалавек штангiсцкага целаскладу ў банальнай скуранцы, што аднойчы перахапiў у мяне ў шапiку апошнi нумар часопiса «Крынiца». I сярэдняга веку iнтэлiгент, хутчэй за ўсё тэхнар, якi неяк у мэтро па-расейску, ветлiва папрасiў у мяне зiрнуць сьвежую газэту. «Што у нас новенького в «Нашай Нiве?» I студэнты, зь якiмi мяне час ад часу зводзiць маё валоданьне некалькiмi гiтарнымi акордамi. (Дарэчы, што цiкава, у «фiзыкаў» лiрыка па-беларуску выклiкае парою большы iнтарэс, чым на факультэтах, так бы мовiць, нашага кантэксту.) Ёсьць адна рыса, якая аб’ядноўвае гэтых людзей — зацiкаўлены погляд. Погляд чалавека, якому хочацца распавесьцi што-небудзь такое, чаго ён яшчэ нiколi ў жыцьцi ня чуў. Iнакш кажучы, падарыць яму Новую лiтаратуру.

Адкуль яна возьмецца ў нашым спыненым на месцы жыцьцi? Я думаю, з уменьня бачыць, разгледжваць у гэтым жыцьцi падзеi й знаходзiць сюжэты — сутнасныя, а ня тыя, што ўсiм намулялi вока. Ужо чым-чым, а сюжэтамi нашае жыцьцё багацее штодня.

Вось, напрыклад, здарылася гiсторыя з адценьнем палiтычнага дэтэктыву, на якую прагна накiнулiся, напэўна, усе салiдныя газэты краiны.

У самым цэнтры сталiцы, на пляцы памiж, як кажуць у народзе, «домам калхозьнiка» й будучым ягоным «маўзалеем» 3 лiпеня адкрыўся новы помнiк. Нулявы кiлямэтар. Пачатак адлiку да ўсiх нашых райцэнтраў i нянашых сталiц. Невысокая гранiтная пiрамiда з бронзавымi картушамi па бакох. На адной з граняў —выява беларускае мапы з адыходзячымi ад яе стрэлкамi. Што цiкава, стрэлкi паказваюць выключна на Ўсход. Каб, напэўна, было зразумела, у якi Рым павiнны весьцi беларускiя шляхi. Ля падножжа пiрамiдкi можна прачытаць, колькi там да Вiльнюса, цi да Мiёраў. Адным словам, рэч у гаспадарцы карысная. I стаяць бы ёй некранутай гадамi.

Але прастаяў Нулявы кiлямэтар трохi болей за месяц. Пакуль аб яго не зачапiлiся герастраты. «Група падагрэтай алькаголем моладзi», — як напiсалi газэты. Ставячы сябе на iх месца, я зразумеў, што без iмправiзацыi тут не абышлося. Ну, а як яшчэ можна раскурочыць па частках гэтую канструкцыю амаль насупраць прэзыдэнцкiх вокнаў, пасьля загрузiць бронзу ў злоўленую таксоўку на вулiцы, дзе мiлiцыянтаў больш, чым электраслупоў, каб пасьля везьцi багатую здабычу дахаты. А галоўнае —навошта? Ну не дзеля вандроўкi ж у Пiшчалаўскi замак.

Якiя там былi сапраўдныя матывы ды прычыны вандалiзму — ад чэсных газэт не даб’есься. А з напалову праўды лiтаратурнага сюжэту ня зробiш. Таму дэтэктыўная гiсторыя застаецца сюжэтам газэтным.

Але што цiкава. Разам з гэтым у нашым жыцьцi адбываюцца, на першы погляд, нашмат менш заўважныя й годныя ўвагi падзеi, пра якiя салiдныя газэты ня пiшуць. У менскую электрычку сеў звычайны з выгляду дачнiк, з тым толькi адрозьненьнем ад астатнiх, што пачытаць у дарогу ён узяў нашанiўскую кнiжку «Гарт». А ў Баранавiчах, дзе нядаўна выйшаў культурнiцкi альманах з назваю «Рыцар Свабоды», маладыя аматары роднага слова набiлi морду мясцовым баркашоўцам. А ў Рэчыцкiм коледжы апошнi збор БПСМ быў прысьвечаны бiчаваньню аднаго з вучняў, якi амаль год мужна мыў падлогу роднае аўдыторыi сёньняшнiм дзяржаўным сьцягам. I такiх негазэтных фактаў па ўсёй краiне штодня набiраецца ўсё больш i больш. За iмi пры жаданьнi ўжо можна разгледзець лiтаратурныя сюжэты новых кнiг.

... З Нулявым кiлямэтрам сёньня ўсё ў парадку. Яго зноў апранулi ў бронзу. Вось толькi адна дэталь так i не вярнулася. Герб «Капуста».

(С.Дубавец: ) Зьмiцер Бартосiк верыць у новага чытача новых беларускiх кнiг. Дзякуй богу, такiя кнiгi ўжо сталi зьяўляцца, хоць i не ў кнiгарнях, але, скажам так, у грамадзтве.

Тымчасам Сяргей Харэўскi ў працяг тэмы "Як я правёў лета" i што за гэтае лета прачытаў, задумаўся над пытаньнем - а што ўласна за гэтае лета адбылося, як правяла лета ўся наша краiна? Першымi згадалiся эпапея з Драздамi i суд над "Нашай Нiвай" i над беларускай мовай, пасьля... Каб што-небудзь сапраўды запамiнальнае, дык i не згадаеш. Праўда, ёсьць i падзеi iншага кшталту, амаль незаўважаныя прэсай, але безумоўна разьлiчаныя на радыкальныя зьмены ў беларускiм кантэксьце i ў беларускiм краявiдзе ў будучынi.

(С.Харэўскi: ) "Ня ведаю, цi сапраўды дарога ў пекла выкладзеная з добрых намераў. Але тое, што добрыя намеры й прыгожыя праекты часьцяком стаюць поруч зь цёмнымi жаданьнямi i нараджаюцца ў прадчуваньнях злачынстваў - гэта праўда. Радыён Раскольнiкаў, герой знакамiтага "Злачынства i пакараньня", iдучы зь сякераю пад пахай забiваць старую, разважаў пра фантаны, пра тое, наколькi яны асьвяжаюць i высакародзяць гарадзкiя пляцы. Пасьля палёт ягоных думак сягаў далей - ён ужо маракаваў, як на новы капыл пераплянаваць паркi Пецярбургу.

Гэтым летам, дзякуючы ледзь не штодзённым дажджам, пра патрэбу ў гарадзкiх фантанах, прынамсi ў Беларусi, нiхто ня згадваў. Аднак гэта зусiм не азначае, што беларускiя будаўнiкi нi пра ня думалi. Да 2010 году беларуская энэргетыка запатрабуе замены сваiх магутнасьцяў на 90%. I гэта пры тым, што звыш 30% электрычнасьцi ўжо сёньня краiна закупляе, пераважна зь Лiтвы. Калi дадаць, што беларускiя электрастанцыi працуюць на 95% за кошт расейскае сыравiны, то клопат дзяржавы пра будучыню сваiх грамадзянаў цалкам зразумелы. Дзе ж разумнае i прыгожае выйсьце? На апошнiм летнiм паседжаньнi дзяржаўная камiсiя, створаная Лукашэнкам для ацэнкi мэтазгоднасьцi будаўнiцтва АЭС у Беларусi, вырашыла працягнуць сваю дзейнасьць да канца году. Станцыю мяркуюць паставiць пад Менскам, у мястэчку Рудзенск.

Тое, што камiсiя засядала менавiта ў разгар адпачынковага сэзону, ня дзiва. Сьцiплыя пратэсты, якiя прагучалi ў жнiўнi падчас мiжнароднае акцыi "За безьядзерную Беларусь", папросту патанулi ў летнiх клопатах бесклапотнае краiны.

Мiж тым, нават у часы Сьлюнькова, слыннага сваiмi будаўнiчымi iнiцыятывамi, iдэя атамнай энэргетыкi не знаходзiла ў БССР радаснага энтузiязму. Зь некалькiх прычынаў. Па-першае, усiх бянтэжыла блiзкасьць запраектаванае АЭС да Менску, дзе й сёньня бракуе чыстае вады й лясных масываў, затое прамысловага куродыму й так хапае. Па-другое, кошт адных толькi мэлiярацыйных работаў, выграбаньне балотных глебаў i засыпка новага грунту склаў кошт усяго нерухомага фонду таго ж Рудзенска. Па-трэцяе, нават недасьведчаныя ў ядзернай фiзыцы людзi насьцярожылiся ад таго, што для энэргетыкаў задумлялася дарагая i мудрагелiстая сыстэма бясьпекi, у той самы час, як для жыхароў мястэчка нiчога не прапанавалася. Найбольш дальнабачныя пыталiся: няўжо тубыльцы будуць закладнiкамi?

Пасьля Чарнобылю ўсе гэтыя пражэкты, здавалася, пахаваныя назаўжды. Дык не! Разам зь вяртаньнем бээсэсэраўскае iдэалёгii былi паднятыя й бээсэсэраўскiя праекты. Праўда, сёньня прыхiльнiкi гэтага праекту ўжо прыкрываюцца "незалежнiцкiмi" фразамi. Мы, як кажуць, разьвiтая краiна, у 33 краiнах АЭС ёсьць, а ў нас дагэтуль няма. Маўляў, Беларусь ня будзе залежаць ад расейскага палiва. Аднак сьцiпла замоўчваюць, што большая частка абсталяваньня i палiва для таго ж рэактара будзе закупляцца не ў Намiбii цi Францыi, а ў той жа Расеi.

Навошта ж распачалася гэтая новая кампанiя сёньня? Па-першае, беларускi рэжым спрабуе iзноў прадэманстраваць сваё "особое мнение". У той час, як большасьць эўрапейскiх АЭС будуць закрытыя да 2030 году, беларуская паводле праекту толькi "раскачагарыцца". А па-другое, надта ж шмат ахвочых пагрэць рукi пры ядзерным агеньчыку. Нават па падлiках апалягетаў "мiрнага атаму" кошт станцыi складзе больш за 6 мiльярдаў даляраў, альбо 6 гадавых дзяржаўных бюджэтаў Беларусi. Будаўнiцтва расьцягнецца на гады, будуць падключаныя расейскiя партнэры, з Расеi ж возьмуцца i крэдыты. Праектантам гэтага хопiць, каб уладкаваць свой дабрабыт як сьлед. А там, там за даляглядам новага тысячагодзьдзя хай разьбiраюцца iншыя... Напрыклад, куды дзець адыходы вытворчасьцi? Бадай iзноў жа - заплацiць Расеi за перазахаваньне. Тым часам можа i дактары навучацца лепей лячыць анкалягiчныя захворваньнi. Прыхiльнiкi гэтае будоўлi стагодзьдзя папросту ня бачаць Беларусi ў тым самым наступным стагодзьдзi...

Развагi Раскольнiкава пра сьветлую будучыню сканчалiся па меры таго, як ён даходзiў да мэты свае выправы. Ён уяўляў сябе Напалеонам..."

(С.Дубавец: ) Сапраўды, калi глядзець на кантэкст гэтага лета ў самым лiтаральным сэнсе, дык можна пабачыць, як нараджаюцца i нагрувашчваюцца праблемы, пакутаваць ад якiх будуць ужо наступныя пакаленьнi. Згаданая АЭС, за якую Беларусь нiколi не разьлiчыцца з Расеяй, а гэта значыць павяжа сябе навечна эканамiчнай залежнасьцю, сьпiхнуць адказнасьць за якую можна будзе толькi праз поўную залежнасьць палiтычную i страту ўласнае адметнасьцi як нацыi i краiны. А дадамо сюды праект "Залатога кальца", пра якi мы ўжо распавядалi ў адной зь перадач. Тады - недабудаваны менскi цыкляпiчны вакзал, якi пры амаль поўнай iзаляцыi краiны з Захаду асуджаны на лёс аэрапорту Менск-2, куды так i не прыйшла ажыўленасьць буйнога аэравакзалу. Альбо новая тэлевежа, задуманая ў беларускай сталiцы на ўзор Астанкiнскай. Ужо сёньня мэтазгоднасьць такiх збудаваньняў - пад вялiкiм сумневам. А пасьля будаўнiцтва, праз колькi гадоў - застанецца толькi разьвесьцi рукамi ад раптоўнага ўсьведамленьня таго, якiя каласальныя чалавечыя i матэрыяльныя рэсурсы ў нас узялi ды выкiнулi ў нiкуды.

Сучасныя архiтэктары краiны нагадваюць цара Мiдаса наадварот. Гэта ён выпрасiў у Бога, каб усё, да чаго дакранаецца, ператваралася ў золата. У нас жа, у нашай неверагодна прыгожай краiне ейныя цары да чаго нi дакрануцца - усё ператвараецца ў пыл. Кожнае новае кiраўнiцтва Беларусi нiбы iмкнецца апярэдзiць папярэднiкаў у доказах праўдзiвасьцi Караткевiчавай казкi пра найлепшую ў сьвеце зямлю i найгоршае ў сьвеце начальства.

Гэткi нехэпiэндаўскi атрымлiваецца ў мяне канчатак калектыўнага сачыненьня на тэму "Як я правёў лета". Як звычайна. Адно, што ўсё больш пагрозьлiвым у гэтага ўсё больш звычайнага лета выглядае кантэкст.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG