Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ірына Хакамада: інтэграцыю трэба пачынаць з эканамічнага супрацоўніцтва і абароны правоў чалавека


Натальля Судлянкова, Прага

(Карэспандэнтка: ) “Ірына, скажыце, пасьля беларускага інцыдэнту не выклікаюць у Вас аэрапорты і пералёты пачуцьцё новых непрыемнасьцяў ці нават страху?”

(Хакамада: ) “Не, ніякага страху ў мяне няма. І я думаю, што сытуацыя паступова нармалізуецца, і беларускі бок прызнае, што ёсьць пэўнае парушэньне заканадаўства і афіцыйных асобаў трэба вітаць незалежна ад асабістых адносінаў.Я спадзяюся, што нягледзячы на тое, што Саюз правых сілаў абмяркоўвае праблемы не з партыяй улады, а з апазыцыйнымі партыямі, мы будзем мець магчымасьць гэтыя тэмы абмяркоўваць у дэмакратычнай краіне, на яе тэрыторыі”.

(Карэспандэнтка: ) “Напярэдадні сустрэчы на найвышэйшым узроўні саюзу Расеі і Беларусі інтэнсіўна абмяркоўваюцца ўмовы магчымага саюзу. СПС часта заяўляў: зь Беларусьсю – так, з Лукашэнкам – не...”

(Хакамада: ) “Мая пазыцыя наступная: я, гэтак жа, як і ў выпадку зь Іракам, не лічу магчымым умешвацца ва ўнутраныя справы іншай дзяржавы. Таму будзем мы там з Лукашэнкам ці не – гэта ўнутраная праблема самога беларускага народу”.

(Карэспандэнтка: ) “Тым ня менш, Вы сказалі “...мы там будзем...” Але паводле якой мадэлі, з Вашага пункту гледжаньня?”

(Хакамада: ) “Я лічу, што “ўліваць” Беларусь у якасьці аднаго з суб’ектаў фэдэрацыі ў Расею ня будзе канструктыўным для будучага саюзу зь Беларусьсю, таму што гэтым мы будзем толькі стымуляваць рост нацыяналістычных настрояў, якія на самой справе рэальнай глебы пад сабой ня маюць, але ў гэтым выпадку яны зьявяцца. Зь іншага боку –аб’яднаньне ў вельмі складаную структуру, у якой Беларусь існуе самастойна, але пасьпяхова эксплюатуе чужыя рэсурсы і чужыя палітычныя магчымасьці – таксама неэфэктыўнае і не ў інтарэсах самой Расеі. І таму лепшы варыянт – па тыпу Эўразьвязу: рухацца пачнем перш за ўсё з эканамічнага супрацоўніцтва і абароны правоў чалавека, і гэта ёсьць праблемай ня толькі Беларусі, але і Расеі – і гэта будзе аптымальны накірунак”.
XS
SM
MD
LG