Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйны Менск расчараваўся ў паняцьці “саюзная дзяржава”


Юры Дракахруст, Прага

Паводле Хвастова, дзейная дамова аб стварэньні саюзнай дзяржавы прадугледжвае інтэграцыю да ўзроўню, якому ўласьцівыя толькі некаторыя элемэнты саюзнай дзяржавы.

Пра недарэчнасьць паняцьця “саюзная дзяржава” заявіў учора і старшыня Савету рэспублікі Аляксандар Вайтовіч. Такім чынам, афіцыйны Менск абазначае гатоўнасьць да рэвізіі дзейных саюзных дамоваў.

Прычынаю гэтага можа быць пазыцыя Масквы. На гэтым тыдні намесьнік міністра замежных справаў Расеі Вячаслаў Трубнікоў публічна заклікаў да перагляду саюзнай дамовы.

Ня выключана, што і само беларускае кіраўніцтва зразумела небясьпечнасьць гульняў у “саюзную дзяржаву”, бо гэтая гульня ў поўнае аб’яднаньне пры захаваньні поўнага сувэрэнітэту можа прывесьці да формулы больш лягічнай і рэальнай, агучанай Пуціным яшчэ ў жніўні: Расея ад Курылаў да Берасьця.
XS
SM
MD
LG