Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У БЕЛАРУСІ СТВОРАНАЯ ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА ПА ПРАВЯДЗЕНЬНІ РЭФЭРЭНДУМУ Ў ПЫТАНЬНЯХ БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКАЕ ІНТЭГРАЦЫІ


Ул. інф.

У сваім звароце да Аляксандра Лукашэнкі Ярашук зазначыў, што “саюзныя структуры – Вышэйшы дзяржаўны савет, Парлямэнцкі сход, саюзны ўрад ды іншыя прадэманстравалі сваю няздатнасьць і нядзеяздольнасьць” і “што цяперашняе палітычнае кіраўніцтва ня ў стане само… вызначыцца ў пэрспэктывах будаўніцтва Саюзнай дзяржавы”. Таму ініцыятыўная група прапануе “зарганізаваць канструктыўную агульнацыянальную дыскусыю дзеля абмеркаваньня розных стратэгіяў аб’яднаўчага працэсу, у выніку якой будуць сфармуляваныя пытаньні рэферэндуму”.

Аляксандар Ярашук просіць прэзыдэнта і кіраўніцтва дзяржаўных органаў ды грамадзкіх арганізацыяў “падтрымаць грамадзкую ініцыятыву”.
XS
SM
MD
LG