Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЛІТОЎСКІ ДРУК ПАДАЕ ПАЛІТЫЧНЫ АНАЛІЗ БЕЛАРУСКА-РАСЕЙСКІХ СТАСУНКАЎ


Тацяна Поклад, Літва

Сёньня у літоўскай прэсе зьявіўся першы водгук на сытуацыю, якая зараз склалася у стасунках Беларусі з Расеяй. Палітычны аглядальнік, намесьнік рэдактара вядучага у Літве штодзёньніка "Lietuvos zinios" Арас Лукшас аналізуе прапановы прэзыдэнта Расеі, якія у Літве параўноваюць з аншлюсам і падае тлумачэньні маўчаньня большасьці літоўскіх палітыкаў: "Магчыма, з палітычнай мапы Эўропы за адну ноч зьнікне незалежная дзяржава. Ці не прачнецца Літва аднойчы у цэнтры новай і вялікай Расеі? Літоўскія палітыкі гэтага як-бы і не заўважаюць, -- маўляў, што яшчэ чакаць ад суседа-дыктатара, а Пуцін дзейнічае пасьлядоўна".

Пысіўнасьць літоўскіх палітыкаў у "беларускім пытаньні" параўноўваецца з падобным стаўленьнем да таго, што "расейскі капітал няўхільна ўмацоўвае свае пазыцыі ў Літве", а "левыя” пра-расейскі скіраваныя палітыкі дамінуюць ў Сойме".

"Расейцы ідуць. І да межаў Літвы, і ў саму Літву. Таму у Літве і не пачулі землятрусу, эпіцэнтар якога быў у Менску – ад тупату абуранага прэзыдэнта Беларусі. А таму было ад чаго тупаць – У.Пуцін фактычна прапанаваў "бацьку" аншлюс: далучыцца да Расеі і жыць у чаканьні Расейскай Канстытуцыі, -- вядома, пасьля плебісцыту. Калі нацысты далучылі незалежную Аўстрыю, таксама быў плебісцыт і адказ аўстрыякаў быў ясны: "Так, хацім фюрэра". Так што, калі Літва будзе сёлета ўвосень лічыць кураняты, апрача новых праяваў прысутнасьці Расеі ўнутры краіны, відаць варта рыхтавацца і да новага суседа, -- зрэшты, да гэтага Літве, здаецца, не прывакаць." ("Lietuvos zinios", № 201, 31 жніўня 2002).
XS
SM
MD
LG