Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ПРА ЎВАХОДЖАНЬНЕ БЕЛАРУСІ Ў РАСЕЮ НЯ МОЖА БЫЦЬ ГАВОРКІ”


Юры Дракахруст, Прага

Паводле Хвастова, Аляксандар Лукашэнка заўсёды сьцьвярджаў гэта. Міністар мяркуе, што прапанаваны варыянт уваходжаньня Беларусі ў Расею не падыходзіць для саюзнага будаўніцтва аб’ектыўна, не прадугледжаны дамоваю пра стварэньне саюзнай дзяржавы і, нарэшце, абсалютна непрымальны для грамадзянаў Беларусі і Расеі. Міхаіл Хвастоў лічыць, што ані Расея, ані краіны Эўропы, ані міжнародная супольнасьць не зацікаўленыя ў тым, каб Беларусь страціла свой палітычны твар.

“Роўнапраўныя партнэрскія адносіны ў саюзнай дзяржавы пры адзіных эканамічных умовах” – гэта тая перспэктыва, якую сёньня трэба разьвіваць, – заявіў кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.

На погляд міністра, выбар трэба рабіць паміж дзьвюма мадэлямі інтэграцыі: аб’яднаньнем на ўзор Эўразьвязу і варыянтам, прадугледжаным існаю дамоваю пра саюзную дзяржаву і які адстойвае беларускі бок.

“Прэзыдэнту Беларусі – адной з краінаў-заснавальнікаў ААН, суб’екту міжнароднага права – у зьневажальнай форме прад’яўлены ўльтыматут, які патрабуе, па сутнасьці, ліквідацыі беларускай дзяржавы”, – так ацаніла прэсавая служба Цэнтральнага камітэту кампартыі Расеі інтэграцыйныя прапановы Ўладзімера Пуціна. У заяве прэсавай службы ЦК КПРФ адзначаецца, што непрымальнасьць падобных умоваў для беларускага боку цалкам відавочная.
XS
SM
MD
LG