Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“КАЗУС ЛУКАШЭНКІ: БЕЗЬ ЯГО АБ’ЯДНАНЬНЕ З РАСЕЯЙ НЕМАГЧЫМАЕ, ЗЬ ІМ – ПРАБЛЕМАТЫЧНАЕ”


Віталь Тарас, Прага

У цэлым жа расейская прэса ды большасьць аналітыкаў даволі спакойна адрэагавалі на крытычныя выказваньні Ўладзімера Пуціна ў в адносінах пазцыі Менска. Вядомы расейскі журналіст Віталі Трацякоў лічыць такую рэакцыю прэсы “легкадумнай”. У сваім артыкуле пад назвай “Казус Лукашэнкі”, апублікаваным у сёньняшнім нумары “Российской газеты”, аўтар прапануе паставіцца да гэтага “казусу” з усёй сур’ёзнасьцю.

“Прыхільнікі аб’яднаньня пуцінскую інвэктыву палічылі за лепшае не заўважыць, а праціўнікі – не пэдаляваць, каб, крый Божа, ён не ўзяў свае словы назад”, – піша Трацякоў. І працягвае: “Ні на якое ўступленьне ў Расею на правох суб’ектаў Федэрацыі, тым больш – адным суб’ектам Беларусь ня пойдзе. І правільна зробіць. Прымусіць пайсьці на такое суверэнную краіну могуць толькі дзьве акалічнасьці: ваенная агрэсія ці паўнамаштабная эканамічная катастрофа. Значыць, адзіны рэальны сцэнар аб’яднаньня – савецкі…Усе астатнія варыянты – гэта альбо сурагат адзінай дзяржавы, альбо канфэдэрацыя, што таксама ёсьць сурагатам. Відаць па ўсім, менавіта ў гэтым галоўным пункце разыходзяцца Менск і Масква. Калі так – Пуцін мае рацыю, патрабуючы абсалютнай пэўнасьці, альбо як ён ня надта дыпляматычна выказаўся, аддзяленьня “мух ад катлетаў”.

“Казус Лукашэнки”, на думку аўтара, палягае на тым, што хоць ён і не зьяўляецца Фідэлем Кастра, але “паводзіць сябе як Фідэль Кастра… Мець такога саюзьніка можна, калі ён твой падначалены, – працягвае Віталі Трацякоў, – але скрайне цяжка, калі юрыдычна ён табе не падкантрольны. У гэтым сэнсе, канечне, Пуцін ня хоча браць на сябе забавязаньні ні перад Захадам, ні перад Расеяй, ні перад Беларусяй. Справа не ў аўтарытарызме Лукашэнкі – Захад і не такіх дыктатараў прылашчваў, а ў канкрэтных праявах гэтага аўтарытарызму пасьля 11 верасьня. Словам, казус Лукашэнкі палягае на тым, што бязь яго аб’яднаньне было б немагчымае, зь ім – праблематычнае”, – піша “Российская газета”.

“Нягледзячы на рэзкія заявы, расейскі прэзыдэнт паказаў, што ён пакідае дзьверы дзеля пошуку кампрамІсу адчыненымі. – Гэтак піша сёньня маскоўская газэта “Вёрсты”. І дадае: “у выпадку незгаворлівасьці Аляксандра Лукашэнкі ва Ўладзімера Пуціна ёсьць моцны рычаг ціску на беларускі бок: агчымасць увядзеньня на расейска-беларускай мяжы рэжыму, аналягічнага рэжымам зь дзяржавамі СНД”.
XS
SM
MD
LG