Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:36 ]  Пакістан: Пэрвэз Мушараф абяцае жорсткія захады


КАРАЧЫ. Ня менш за 16 чалавек загінулі, а каля 40 былі параненыя пры выбуху бомбы ў пакістанскім горадзе Карачы. Выбух здарыўся ўчора ўвечары – празь дзень пасьля забойства ў Карачы аўтарытэтнага суніцкага прапаведніка Нізамудзьдзіна Шамзая. У горадзе ўведзена надзвычайнае становішча, вуліцы патрулююць сотні паліцыянтаў. Прэзыдэнт Пакістану Пэрвэз Мушараф паабяцаў зрабіць максымальна жорсткія захады для спыненьня крывавага процістаяньня шыітаў і сунітаў у краіне.
XS
SM
MD
LG