Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:34 ]  Грузія вывела дадатковыя сілы з Паўднёвай Асэтыі


ТБІЛІСІ. Грузія вывела дадатковыя падразьдзяленьні ўнутраных войскаў з зоны грузінска-асэтынскага канфлікту – пасьля таго, як камандаваньне расейскіх міратворчых сілаў гарантавала недатыкальнасьць грузінскіх блёк-пастоў на тэрыторыі Паўднёвай Асэтыі. Тым часам прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі распарадзіўся з 1 чэрвеня выплачваць усім жыхаром Паўднёвай Асэтыі грузінскія пэнсіі. Таксама зь сёньняшняга дня тэлевізія гораду Горы й першы канал Грузінскай дзяржаўнай тэлевізіі пачынаюць вяшчаньне інфармацыйных выпускаў на асэтынскай мове.
XS
SM
MD
LG