Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:39 ]  Турэцкі трыбунал адмовіўся разглядаць справу тэрарыстаў


АНКАРА Турэцкі трыбунал па справах дзяржаўнай бясьпекі адмовіўся разглядаць справу сябраў турэцкай філіі “Аль Каеды” паводле абвінавачваньня ў арганізацыі сэрыі тэрактаў у Стамбуле ў лістападзе летась. На лаве падсудных апынуліся 69 чалавек. У леташнім лістападзе у выніку выбухаў каля двух сінагогаў, брытанскага кансуляту і прадстаўніцтва брытанскага банку загінуў 61 чалавек, у тым ліку генконсул Велікабрытаніі. Але як патлумачыў прадстаўнік трыбуналу ў выніку юрыдычных рэформаў, якія былі праведзеныя ў краіне, справы па абвінавачваньні ў тэрарызме апынуліся па-за кампэтэнцыяй адмысловых судоў. Рэформы былі праведзеная дзеля набліжэньня судовай сістэмы Турэччыны да стандартаў Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG