Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:56 ]  Спэцслужбы Саудаўскай Арабіі вядуць пошукі тэрарыстаў


ЭЛЬ-ХУБАР. Спэцслужбы Саудаўскай Арабіі вядуць пошукі трох тэрарыстаў, якім удалося скрыцца падчас штурму офіснага цэнтру ў горадзе Эль-Хубар. Усяго ад рук тэрарыстаў загінулі 22 чалавекі – грамадзяне Індыі, Філіпінаў, Шры-Ланкі, ЗША, Вялікабрытаніі, Італіі, Швэцыі, Эгіпту й Саудаўскай Арабіі. 25 чалавек атрымалі раненьні. Аблога будынку, у якім тэрарысты ўтрымлівалі закладнікаў, працягвалася суткі й завяршылася штурмам. Саудаўскія сілы бясьпекі вызвалілі 41 закладніка й паланілі верхавода тэрарыстаў. Адказнасьць за напады ў Эль-Хубары ўзяла на сябе “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG