Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:40 ]  Кіроўчая рада Іраку вызначыць кандыдатуру прэзыдэнта


БАГДАД. Сёньня Кіроўчая рада Іраку правядзе паседжаньне, на якім мае быць вызначана кандыдатура будучага ірацкага прэзыдэнта. Злучаныя Штаты й ААН выказваюцца за прызначэньне на пасаду прэзыдэнта былога міністра замежных справаў Аднана Пачачы. Тым часам бальшыня чальцоў Кіроўчай рады падтрымлівае кандыдатуру цяперашняга старшыні рады Газі Машала Аль-Явэра. Таксама, як чакаецца, сёньня завершыцца выбар 26 міністраў новага ірацкага іраду, якому 30 чэрвеня будзе перададзеная ўлада ў краіне. Учора ўвечары на захадзе Багдаду былі абстраляныя тры аўтамабілі – два іракцы забітыя. На поўдні ад ірацкай сталіцы на міне падарвалася амэрыканская вайсковая машына: адзін салдат загінуў, два атрымалі раненьні. У Нэджэфе ў сутыкненьні з байцамі шыіцкага лідэра Мактады Ас-Садра былі параненыя два вайскоўцы ЗША. Жорсткія баі паміж байцамі Ас-Садра й войскамі кааліцыі разгарнуліся ў апошнія суткі ў горадзе Куфа. Паводле амэрыканскага камандаваньня, цяперашнія сутыкненьні ў Куфе – найбольш інтэнсіўныя за апошнія шэсьць тыдняў.
XS
SM
MD
LG