Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:26 ]  Ізраіль: прэм'ер-міністар Шарон пагразіў распусьціць урад


ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон пагразіў распусьціць урад. Напярэдадні міністры не падтрымалі прапанаванага Шаронам пляну, які прадугледжвае вывад ізраільскіх салдатаў і пасяленцаў з паласы Газы, а таксама эвакуацыю чатырох габрайскіх паселішчаў з Заходняга берагу Ярдану. Тым часам палестынскі лідэр Ясір Арафат прапанаваў Арыэлю Шарону аднавіць палестынска-ізраільскія мірныя перамовы. У інтэрвію ізраільскай тэлевізіі Арафат таксама заявіў, што ягоны ўрад прадухіліў дзясяткі нападаў на ізраільцаў, якія тэрарысты рыхтавалі пасьля забойства лідэраў групоўкі “Хамас”.
XS
SM
MD
LG