Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 21:12 ]  У Саўдаўская Арабіі забітыя дваццаць два закладнікі


Саўдаўская Арабія. 22 закладнікі забітыя тэрарыстамі, якія ў суботу захапілі некалькі дзясяткаў замежнікаў – супрацоўнікаў нафтавых кампаніяў. Сярод іх - грамадзяне Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі, Італіі, Філіпінаў, іншых краінаў. Пад час апэрацыі саўдаўскага спэцпадразьдзяленьня ў горадзе Эль-Хубар два тэрарысты былі забітыя, астатнія арыштаваныя. Адказнасьць узяла на сябе групоўка “Брыгады Аль-Кудс” і яе лідар Абдул-азіз-аль-Мукрын, які цесна зьвязаны з” Аль-Каеддай”.
XS
SM
MD
LG