Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:25 ]  Саудаўская Арабія: ня менш за 16 ахвяраў тэрактаў


ЭР-РЫЯД. Ня менш за 16 чалавек былі забітыя ў суботу тэрарыстамі ў Саудаўскай Арабіі. Тэрарысты ўварваліся ў офісны й жылы комплексы нафтавай кампаніі ў горадзе Эль-Хубар і адкрылі агонь. Паводле інфармацыі саудаўскіх сілаў бясьпекі, экстрэмісты забілі дзевяць цывільных асобаў – амэрыканца, брытанца, 10-гадовага хлопчыка з Эгіпту, двух філіпінцаў, індыйца, пакістанца й двух саудаўцаў. Паведамляецца таксама пра гібель сямі супрацоўнікаў саудаўскіх службаў бясьпекі й пяці тэрарыстаў. Службы бясьпекі ўзялі ў аблогу будынак, у якім тэрарысты ўтрымліваюць да 50 закладнікаў, у тым ліку жанчын і дзяцей. Адказнасьць за напады ў Эль-Хубары ўзяла на сябе “Аль-Кайда”.
XS
SM
MD
LG