Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:21 ]  Моладзевы ЧЭ ў футболе: нічыя зборнай Беларусі


ОБЭРГАЎЗЭН. У Нямеччыне працягваецца фінальны турнір футбольнага моладзевага чэмпіянату Эўропы. У суботу зборная Беларусі згуляла ўнічыю з камандаю Харватыі: 1:1. На 38-ай хвіліне харваты пасьля голу Мар’ё Лучыча выйшлі наперад, за 8 хвілін да заканчэньня сустрэчы раўнавагу аднавіў Павел Кірыльчык. У другім матчы дня зборная Італіі перагуляла каманду Сэрбіі й Чарнагорыі зь лікам 2:1. Пасьля двух тураў беларусы з 4 ачкамі – на чале групы А. У зборных Італіі ды Сэрбіі й Чарнагорыі – па 3 ачкі. Замыкаюць табліцу харваты – на іх рахунку 1 ачко.
XS
SM
MD
LG