Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:11 ]  У Іраку ўзгоднены склад новага кабінэту міністраў


БАГДАД. Кіроўчая рада Іраку, брытанска-амэрыканская адміністрацыя ў Іраку й кіраўніцтва ААН узгаднілі сёньня склад новага ірацкага ўраду, якому 30 чэрвеня будзе перададзеная ўлада ў краіне. Паводле цытаванага агенцтвам “Ройтэр” прадстаўніка Кіроўчай рады, міністрам абароны стане курдзкі палітык Хашыяр Зэбары. Яшчэ адзін курд – Бархам Саліх – будзе прызначаны на пасаду міністра замежных справаў, а міністрам фінансаў стане шыіт Адэль Абдул Магдзі. Учора Кіроўчая рада Іраку выбрала на пасаду прэм’ер-міністра Аяда Аляві, аднаго зь лідэраў ірацкай апазыцыі ў выгнаньні.
XS
SM
MD
LG