Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:44 ]  Іран: ахвярамі землятрусу сталі ня менш за 47 чалавек


ТЭГЕРАН. На поўначы Ірану разьбіўся верталёт – яго пасажыры вярталіся з раёнаў, найбольш пацярпелых ад учорашняга землятрусу. Паведамляецца пра гібель усіх сямі пасажыраў верталёта, у тым ліку губэрнатара правінцыі Казьвін. Учора ахвярамі ахвярамі землятрусу ў Іране сталі ня менш за 47 чалавек, звыш 350 чалавек атрымалі раненьні. Іранскія ўлады паінфармавалі пра значныя разбурэньні ў больш як 80 населеных пунктах на поўначы краіны. Сіла падземных штуршкоў дасягала пяці з паловаю балаў паводле шкалы Рыхтэра. Эпіцэнтар землятрусу знаходзіўся за 70 кілямэтраў на поўнач ад Тэгерану.
XS
SM
MD
LG