Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 15:11 ]  Кіроўчая рада Іраку абрала прэм'ера будучага ўраду


БАГДАД. Кіроўчая рада Іраку назвала сёньня імя чалавека, які стане на чале новага ірацкага ўраду пасьля 30 чэрвеня. Чальцы рады аднагалосна падтрымалі кандыдатуру мусульманіна-шыіта Іяда Аляві, аднаго зь лідэраў ірацкай апазыцыі ў выгнаньні. Таксама сёньня з скандальна вядомай багдадзкай турмы Абу-Граіб вызвалена каля 600 ірацкіх вязьняў. Некалькі сотняў чалавек былі выпушчаныя з Абу-Граіб на мінулым тыдні.
XS
SM
MD
LG