Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 14:48 ]  Суд у справе М.Хадаркоўскага адкладзены на тыдзень


Маскоўскі суд адклаў на тыдзень слуханьні ў справе фінансавых і падаткавых махінацыяў нафтавага магната Міхаіла Хадаркоўскага. З просьбай аб адтэрмінаваньні слуханьняў выступілі падатковыя органы. Абаронцы Хадаркоўскага заяўляюць, што абвінавачаньні супраць іхнага кліента палітычна матываваныя і настойваюць на тым, каб суд распачаўся неадкладна. Кампанія Хадаркоўскага ЮКАС заявіла, што падатковыя ўлады патрабуюць вярнуць 3, 5 мільярда даляраў нібыта ня выплачаных падаткаў, што магло б прывесьці кампанію да банкруцтва. Цэны акцыяў ЮКАСУ ўпалі да ўзроўню найніжэйшага з сакавіка 2002 году.
XS
SM
MD
LG