Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:40 ]  Сёньня пачынаецца сэсія Парлямэнцкай Асамблеі НАТО


БРАЦІСЛАВА. Сёньня ў сталіцы Славаччыны пры ўзмоцненых мерах бясьпекі адкрываецца вясеньняя сэсія Парлямэнцкай Асамблеі НАТО. Сэсія працягнецца пяць дзён і на ёй будуць абмяркоўвацца роля НАТО у Аўганістане і Іраку, а таксама пытаньні супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Напярэдадні сустрэчы паліцыя Браціславы знайшла два пакеты з выбуховымі рэчывамі ў цэнтры гораду побач з месцам правядзеньня сэсіі. Пазьней на кароткі час паліцыя ў пошуку бомбаў правяла эвакуацыю ў міжнародным аэрапорце Браціславы, аднак выбуховыя рэчывы не былі знойдзены
XS
SM
MD
LG