Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:24 ]  2000 ахвяраў катастрафічнай паводкі на Гаіці і ў Дамінікане


ПОРТ-О-ПРЭНС. Ня менш за 2000 чалавек загінулі ў выніку катастрафічнай паводкі на Гаіці і ў Дамініканскай Рэспубліцы. Целы больш як тысячы ахвяраў стыхіі былі знойдзеныя ў чацьвер у вёсцы Мапу, на паўднёвым усходзе ад сталіцы Гаіці – Порт-о-Прэнсу. Працяглыя трапічныя ліўні прывялі да выхаду рэк зь берагоў. Бяз даху над галавою засталіся тысячы людзей, пад вадою апынуліся сотні паселішчаў.
XS
SM
MD
LG