Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:06 ]  Хамід Карзай падпісаў выбарчае заканадаўства Аўганістану


КАБУЛ. Лідэр Аўганістану Хамід Карзай падпісаў новае выбарчае заканадаўства. Найбліжэйшыя выбары прызначаныя ў Аўганістане на сёлетні верасень. Закон гарантуе права голасу кожнаму грамадзяніну краіны, пачынаючы з 18-гадовага ўзросту. Прэзыдэнт Аўганістану будзе лічыцца абраным, калі яго падтрымае звыш паловы выбарнікаў, што возьмуць удзел у галасаваньні. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ больш за 50 працэнтаў галасоў, пройдзе другі тур з удзелам двух найбольш падтрыманых прэтэндэнтаў.
XS
SM
MD
LG