Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 16:06 ]  Кіраўнік выведкі Сэрбіі й Чарнагорыі адпраўлены ў адстаўку


БЯЛГРАД. Кіраўнік вайсковай выведкі Сэрбіі й Чарнагорыі Мамір Стаянавіч адпраўлены ў адстаўку. Нядаўна Стаянавіч публічна заявіў, што ён аднавіў шпіёнскую сетку ў Косаве і што сэрбскія агенты ўкараніліся ў атачэньне альбанскіх лідэраў. Такія дзеяньні парушаюць рэзалюцыю ААН, паводле якой усякае ўмяшаньне Сэрбіі ў справы Косава недапушчальнае. Пасьля авіяўдараў НАТО ў 1999 годзе сэрбскай правінцыяй Косава кіруе адмысловая адміністрацыя ААН.
XS
SM
MD
LG