Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:14 ]  Абнародаваныя здымкі 7 меркаваных баявікоў "Аль-Кайды"


ВАШЫНГТОН мае дакладную інфармацыю пра падрыхтоўку тэрарыстамі “Аль-Кайды” новых нападаў на тэрыторыі ЗША. Міністар юстыцыі ЗША Джон Эшкрафт заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што паводле паведамленьняў з некалькіх вартых даверу крыніцаў, у бліжэйшыя месяцы “Аль-Кайда” зьбіраецца напасьць на ЗША. Паводле міністра “Аль-Кайда” спрабуе запалохаць ЗША і прымусіць іх вывесьці войскі з Іраку. Шэраг важных нацыянальных і міжнародных мерапрыемстваў могуць стаць магчымымі цэлямі тэрарыстаў. У прыватнасьці саміт “вялікай васьмёркі” у штаце Джорджыя, перадвыбарчыя з’езды Дэмакратычнай партыі ў Бостане і Рэспубліканскай у Нью-Ёрку, сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці 4 ліпеня. Былі абнародаваныя імёны і фотаздымкі 7 падазроных тэрарыстаў – сярод і х пакістанская жанчына, два канадцы і амэрыканец мусульманскага веравызнаньня.
XS
SM
MD
LG