Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:09 ]  Навуковец Шахрыстані ня зойме пасаду прэм'ера Іраку


БАГДАД. Адмысловы пасланьнік ААН у Іраку Лахдар Брахімі паведаміў, што ірацкі ядзерны навуковец Хусэйн аль-Шахрыстані ня зойме адну з вядучых роляў у часовым ірацкім урадзе. Шыіцкі мусульманін Шахрыстані, які знаходзіўся за кратамі ў часы Садама Хусэйна, разглядаўся як магчымы кандыдат на пасаду прэм’ер-міністра Іраку. Лахдар Брахімі, які цяпер ў Іраку вядзе перамовы аб фармаваньні пераходнага ўраду, патлумачыў, што Шахрыстані хоча працаваць на карысьць Іраку іншым чынам. Адмысловы пасланьнік ААН у Іраку Лахдар Брахімі паведаміў, што сьпіс чальцоў будучага часовага ўраду Іраку практычна складзены. Паводле ягоных словаў, у сьпісе ад 25 да 27-мі міністраў. 30-га чэрвеня кааліцыйныя сілы маюць намер перадаць ўладу часоваму ўраду Іраку, які будзе кіраваць краінаю да агульных выбараў у студзені наступнага году.
XS
SM
MD
LG