Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:26 ]  Звыш 630 ахвяраў паводкі на Гаіці і ў Дамінікане


САНТА-ДАМІНГА. На Гаіці і ў Дамініканскай Рэспубліцы ў выніку паводкі, прычыненай трапічнымі ліўнямі, загінулі ўжо звыш 630 чалавек. Бяз даху над галавою засталіся тысячы людзей, пад вадою апынуліся сотні паселішчаў. Больш за ўсё пацярпелі дамініканскі горад Хімані на мяжы з Гаіці й раён на ўсход ад сталіцы Гаіці Порт-о-Прэнсу. Жыхары востраву называюць цяперашнюю прыродную катастрофу найцяжэйшай за апошнія 100 гадоў.
XS
SM
MD
LG