Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 23:15 ]  Прэзыдэнт Грузіі прапанаваў Абхазіі й Асэтыі перамовы


ТБІЛІСІ. Грузінскі прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі прапанаваў кіраўніцтву Абхазіі й Паўднёвай Асэтыі абмеркаваць умовы знаходжаньня абедзьвюх аўтаноміяў у складзе Грузіі. Саакашвілі выступіў сёньня на найбольшым у гісторыі Грузіі вайсковым парадзе ў гонар Дня незалежнасьці краіны. У адказ на прапановы Саакашвілі прэм’ер-міністар Абхазіі Рауль Хаджымба выключыў магчымасьць перамоваў пра аб’яднаньне Абхазіі й Грузіі. У сваю чаргу паўднёваасэтынскі міністар унутраных справаў Мурад Джыоеў заявіў, што Паўднёвая Асэтыя – самастойная дзяржава, якая імкнецца да дружалюбных дачыненьняў з Грузіяй.
XS
SM
MD
LG