Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 03:41 ]  Пацьверджана наяўнасьць зарыну ў ірацкім снарадзе


ВАШЫНГТОН. – Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША заявілі, што дасьледаваньне пацьвердзіла, што артылерыскі снарад, знойдзены ў Іраку на мінулым тыдні, ўтрымліваў нэрвовапаралітычны газ зарын. Мяркуецца, што гэтае рэчыва магло з’явіцца ў Іраку яшчэ да вайны 1991 году. Амэрыканскія прадстаўнікі кажуць, што незразумела, ці ведалі нападнікі, што выкарыстаны імі для прыдарожнай бомбы снарад утрымлівае зарын. Упершыню пасьля пачатку ваеннай апэрацыі ў Іраку ў 2003 годзе была знойдзена хімічная зброя.
XS
SM
MD
LG